Стыр
| Рака | |
| Стыр | |
| Стыр у Луцку | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Выток | каля в. Галубіца |
| Вусьце | Прыпяць |
| Краіны басэйну | Беларусь, Украіна |
| Даўжыня | 494 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 49,5 м³/с |
| Плошча басэйну | 12,9 тыс. км² |
| Нахіл воднай паверхні | 0,25 ‰ |
| Месцазнаходжаньне | |
Стыр (па-ўкраінску: Стир) — рака на паўночным захадзе Ўкраіны і поўдні Беларусі, правы прыток Прыпяці (басэйн Дняпра). Даўжыня 494 км, у межах Беларусі 70 км. Плошча вадазбору 12,9 тыс. км². Выдатак вады ў нізкай плыні 49,5 м³/с. Агульнае падзеньне ракі 122,5 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,25 ‰.
Зьмест |
Асноўныя прытокі[рэдагаваць]
- Праваруч: Сланіўка, Іква, Канапелька, Кормін, Стубла 1, Стубла 2
- Леваруч: Ліпа, Чарнагузка, Акінка
На рацэ[рэдагаваць]
Агульныя зьвесткі[рэдагаваць]
Пачынаецца на вышыні 259 м над узроўнем мора на схілах узгорыстага масіву Варанякі ў межах Падольскага ўзвышша, за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Галубіца Бродаўскага раёну Львоўскай вобласьці, цячэ Палескай нізінай (Ровенская і Валынская вобласьці, у межах Беларусі Пінскі і Столінскі раёны). Упадае ў Прыпяць двума рукавамі: левы, больш шматводны, Прастыр, даўжыня 21 км, вусьце за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Вялікія Дзіковічы Пінскага раёну; правы рукаў даўжынёй 70 км, упадае за 64 км ад вусьця Прастыры ніжэй па плыні Прыпяці, за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Беразцы Столінскага раёну.
Даліна трапэцападобная, у высокай плыні вузкая, глыбокаўрэзаная, шырыня 0,2—0,3 км, у нізкай плыні зьліваецца з далінай Прыпяці. Абалона суцэльная, двухбаковая, у нізкай плыні шырыня да 2 км. Рэчышча ўмерана зьвілістае, у сярэдняй плыні ў асобных месцах каналізаванае, шырыня ў высокай плыні 2—10 м, у нізкай 30—50 м.
Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў нізкай плыні ў пачатку сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,3—1,5 м. Замярзае ў канцы сьнежня — пачатку студзеня, крыгалом у 1—2 дэкадзе сакавіка. Веснавы ледаход у сярэднім 1—2 дні. Суднаходная ад места Луцак (312 км ад вусьця)[1].
Галерэя[рэдагаваць]
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994.
Літаратура[рэдагаваць]
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
Стыр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў