Стыхійнае бедзтва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вывяржэньне вулькана Сэнт-Гэленс

Стыхійнае бедзтва — прыродная зьява, якая носіць надзвычайны характар і прыводзіць да парушэньня нармальнай дзейнасьці насельніцтва, гібелі людзей, разбурэньню і зьнішчэньню матэрыяльных каштоўнасьцяў. Стыхійныя бедзтвы могуць узьнікаць як незалежна адзін ад аднаго, гэтак і зьвязана: адно зь іх можа пацягнуць за сабой іншае. Некаторыя зь іх часьцяком узьнікаюць у выніку дзейнасьці чалавека, як то лясныя й тарфяныя пажары, вытворчыя выбухі ў горнай мясцовасьці, пры будаўніцтве плацінаў, распрацоўцы кар’ераў, што часьцяком прыводзіць да апоўзьняў, сьнежных лявінаў, абвалаў леднікоў і гэтак далей.

Незалежна ад крыніцы ўзьнікненьня, стыхійныя бедзтвы характарызуюцца значнымі маштабамі й рознай працягласьцю — ад некалькіх сэкундаў і хвілінаў, як то землятрусы, сьнежныя лявіны, лімналягічыя катастрофы, да некалькіх гадзінаў (селі), дзён (апоўзьні) і месяцаў (паводкі).

Ліквідацыя наступстваў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пытаньнямі, зьвязанымі з памяншэньнем страт і ліквідацыяй наступстваў стыхійнага бедзтва, займаецца комплекс дзяржаўных службаў, аб’яднаных пад назвай грамадзянская абарона. У цэлым задача грамадзянскай абароны зьяўляецца больш шырокай, уключаючы абарону насельніцтва ад катастрофаў тэхнагеннага паходжаньня, эпідэміяў і іншых здарэньняў. Сярод мерапрыемстваў, накіраваных на зьмяншэньне шкоды ад стыхійнага бедзтва, важную ролю займаюць падрыхтоўка й навучаньне насельніцтва, арганізацыя працы выратавальных службаў, стварэньне адпаведнай інфраструктуры, эвакуацыя насельніцтва з раёнаў стыхійнага бедзтва. У выпадку стыхійнага бедзтва значных маштабаў дзяржава можа абвесьціць у пэўных рэгіёнах надзвычайнае становішча.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Стыхійнае бедзтвасховішча мультымэдыйных матэрыялаў