Стыў Айзэрман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Стыў Айзэрман
Steve Yzerman (Michigan Hall).jpg
Рост 180 см
Вага 82 кг
Пазыцыя нападнік
Грамадзянства Канада
Дата нараджэньня 9 траўня 1965 (49 гадоў)
Месца нараджэньня Крэнбрук, Канада
Нацыянальная зборная Канада
Драфт НХЛ 4 абраны, 1983
Дэтройт Рэд Ўінгс
Гульнявая кар’ера 1983—2006

Сты́вэн Грэ́гары «Стыў» А́йзэрман (па-ангельску: Stephen Gregory «Steve» Yzerman; 9 траўня 1965, Крэнбрук, Брытанская Калумбія, Канада) — былы прафэсійны канадзкі хакеіст, нападнік, у цяперашні час — генэральны мэнэджар клюбу «Тампа Бэй Лайтнінг». У Нацыянальнай хакейнай лізе гуляў з 1983 да 2006 году, усю кар’еру правёўшы толькі ў адным клюбе — «Дэтройт Рэд Ўінгс». Алімпійскі чэмпіён 2002 году ў складзе зборнай Канады.

З «чырвонымі крыламі» Айзэрман тройчы атрымліваў перамогу ў Кубку Стэнлі (1997, 1998, 2002). У 21 год, перад сэзонам 1986—1987 гадоў, яго абралі капітанам каманды, якім ён заставаўся да канца сваёй кар’еры. Айзэрману належыць рэкорд па самаму працягламу знаходжаньню на пасадзе капітана каманды НХЛ. У сэзоне 1988—1989 гадоў Стывэн атрымаў за сэзон 155 пунктаў (65 галоў, 90 перадачаў), больш гэтага паказчыку ў лізе мелі толькі Ўэйн Грэцкі й Марыё Лем’ё.

За часы сваёй кар’еры Айзэрман атрымліваў некалькі прызоў НХЛ, як то Ўзнагароду Тэда Ліндсэя ў 1989 годзе, Трафэй Кона Смайта ў 1998 годзе, як самаму каштоўнаму гульцу плэй-оф, Трафэй Фрэнка Джэй Сэлкі ў 2000 годзе, як лепшаму форварду абарончага пляну, і Трафэй Біла Мастэртона ў 2003 годзе. Таксама Стыў 9 разоў удзельнічаў у матчы ўсіх зорак НХЛ.

3 ліпеня 2006 году Айзэрман абвесьціў пра сыход з спорту[1], завяршыўшы кар’еру на шостай пазыцыі ў сьпісе лепшых бамбардзіраў НХЛ за ўсю ейную гісторыю[2]. 25 верасьня таго ж году яго прызначалі віцэ-прэзыдэнтам каманды «Дэтройт Рэд Ўінгс»[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]