Стыў Балмэр
| Стывэн Балмер | |
| Steve Ballmer | |
Стыў Балмэр у 2007 |
|
| Род дзейнасьці | Генэральны дырэктар Microsoft |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 24 сакавіка 1956 (57 гадоў) |
| Месца нараджэньня | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Коні Снайдэр |
| Узнагароды | Ордэн Ганаровага легіёну[1] |
| Сайт | Стыў Балмер — Microsoft.com |
Сты́вэн Э́нтані Ба́лмер (па-ангельску: Steven Anthony Ballmer, * 24 сакавіка 1956, Дэтройт, ЗША) — генэральны дырэктар карпарацыі Microsoft з 2008 року. 44-ы ў сьпісе найбагацейшых людзей у сьвеце паводле вэрсіі часопісу Forbes (сакавік 2012). Кавалер францускага Ордэна Ганаровага легіёну (2011).
Дзед Стыва Балмера па мацярынскай лініі Шлёма Дворкін і прадзед жылі і былі пахаваныя ў Пінску (Беларусь). Шлёма Дворкін працаваў у кравецкай майстэрні, што знаходзілася ў прадмесьці Пінску — Малоткавічах[2], а дзядзька Стыва валодаў пякарняй у Пінску.
Жыцьцяпіс [рэдагаваць]
Стыў Балмер нарадзіўся ў сям’і амэрыканскага швайцарца і амэрыканскай жыдоўкі[3]. У 1977 скончыў Гарвардзкі ўнівэрсытэт са ступеньню бакаляўра матэматычных ды эканамічных навук. Пасьля на працягу двух рокаў працаваў намесьнікам загадніка вытворчасьці кампаніі Procter & Gamble.
У 1980, пакінуўшы заняткі ў Стэнфардзкай вышэйшай школе бізнэсу, Балмер на запрашэньне Біла Гейтса, зь якім вучыўся ва ўнівэрсытэце, пераходзіць у Майкрасофт. Кіраваў распрацоўкаю першых вэрсій апэрацыйных сыстэм MS-DOS і Windows, ачольваў розныя аддзяленьні кампаніі. У ліпені 1998 року стаў прэзыдэнтам карпарацыі, а 13 студзеня 2008 замяніў Біла Гейтса на пасадзе генэральнага дырэктара кампаніі Майкрасофт.
У 1990 ажаніўся з супрацоўніцай «Майкрасофт» Коні Снайдэр, маюць трох дзяцей[4].
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ Sarkozy fait Steve Ballmer chevalier de la Légion d'honneur, AFP
- ^ Стив Балмер — звезда первой величины Microsoft
- ^ Jerusalem Post: "The world's 50 Richest Jews: 1-10" #5 Steve Ballmer September 7, 2010
- ^ The Guardian: "Loyalty is his number one strength. He still drives Ford cars because his father used to work for the company" by Bobbie Johnson June 28,2008
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Стыў Балмэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў