Стыў Гарыс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стыў Гарыс
Stephen Percy «Steve» Harris
На канцэрце ў Мансфілдзе, Масачусэтс, ЗША
Дата нараджэньня 12 сакавіка 1958
Месца нараджэньня Лёндан, Ангельшчына
Грамадзянства Сьцяг Ангельшчыны Ангельшчына
Месца вучобы
Прафэсія музыка, аўтар песень
Гады дзейнасьці 1971—дагэтуль
Псэўданімы 'Arry
Жанры гэві-мэтал
Вакал бас[d]
Інструмэнты вакал, бас-гітара
Псэўданімы 'Arry
Гурты Gypsy’s Kiss, Smiler, Iron Maiden
Лэйблы EMI Records, Sanctuary
Дзеці Лорэн Харыс[d]
Сайт ironmaiden.com (анг.)
britishlionuk.com (анг.)

Стывэн Пэрсі Стыў Гарыс (па-ангельску: Stephen Percy «Steve» Harris, 12 сакавіка, Лёндан, Ангельшчына) ― ангельскі музыка, заснавальнік, аўтар бальшыні твораў і басіст гэві-мэталічнага гурта Iron Maiden. Таксама грае на клявішных і зьяўляецца бэк-вакалістам. Ён зьяўляецца адзіным чальцом Iron Maiden, які знаходзіўся ў складзе гурта з моманту ягонага стварэньня і, разам з гітарыстам Дэйвам Мюрэем, бралі ўдзел у запісах усіх альбомаў.

Гарыс часьцяком выкарыстоўвае вядомы і папулярны стыль гульні на бас-гітары, вядомы як «галёп», які можна пачуць на некалькіх запісах Iron Maiden. У дадатак да сваёй ролі бас-гітарыста і бэк-вакалістам, ён браў удзел таксама ў прадусаваньні альбомаў, кіраваньні гуртом, а таксама мантажы жывога відэавыступу гурта. На думку мностваў музычных крытыкаў Стыў зьяўляецца аднім з найвялікшых гэві-мэталічных басістаў.

24 верасьня 2012 году Гарыс выпусьціў свой ​​дэбютны сольны альбом British Lion.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]