Стэнлі Кубрык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Стэнлі Кубрык
Stanley Kubrick
Фота
аўтапартрэт, 1940-я
Дата нараджэньня: 26 ліпеня 1928
Месца нараджэньня: Сьцяг ЗША Нью-Ёрк, ЗША
Дата сьмерці: 7 сакавіка 1999
Месца сьмерці: Сьцяг Ангельшчыны Харпэндэн, Ангельшчына
Грамадзянства: Сьцяг ЗША ЗША
Прафэсія: рэжысэр, прадусар, сцэнарыст
Кар'ера: 19511999
IMDb: ID 0000040
The Kubriсk Site

Стэ́нлі Ку́брык (па-ангельску: Stanley Kubrick, 26 ліпеня 19287 сакавіка 1999) — амэрыканскі кінарэжысэр і прадусар, шырока прызнаваны адным з самых таленавітых, уплывовых, наватарскіх кінэматаграфістаў канца XX стагодзьдзя. Фільмы Кубрыка, вялікая частка якіх зьяўляюцца экранізацыямі, насычаныя тэхнічным майстэрствам, наватарскім, часта знарочыста «скупым», падыходам да апавяданьня, а таксама тонкім даўгавечным досьціпам. Характэрнымі асаблівасьцямі яго творчасьці таксама зьяўляюцца спэцыфічнае выкарыстаньне буйных плянаў, незвычайнага панарамаваньня, наплыву, а таксама сьмелае ўжываньне папулярнай і клясычнай музыкі.

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Нарадзіўся ў Нью-Ёрку, у раёне Манхэтэн, у габрэйска-аўстрыйскай сям'і выхадцаў з Усходняй Эўропы. Яго бацька быў лекарам, захапляўся шахматамі й фатаграфіяй, чым зацікавіўся й хлопец. Ён таксама выявіў цікавасьць да джазу й граў на барабанах. У школе Кубрык ня быў выдатным вучнем і не атрымаў вышэйшай адукацыі. Калі яму споўнілася 17 гадоў, хлопец вырашыў заняцца фатаграфіяй. Яго здымкі былі надрукаваныя ў часопісе Look, і з таго часу ён працаваў фотакарэспандэнтам. Неўзабаве пачаў наведваць Нью-Ёрскі музэй сучаснага мастацтва й часто хадзіў у кінатэатры. У 1947 Стэнлі Кубрык ажаніўся са старой сяброўкай Тобай Мец. У 1951 годзе па парадзе сябра Кубрык пачаў здымаць караткамэтражныя фільмы й реклямныя ролікі. Пазьней ён сфакусаваўся на апавядальных фільмах і зьняў Fear and Desіre (1953), пра загінуўшых жаўнераў у тыле ворага на вайне. У 1955 г. ён пераехаў у Галівуд, дзе зьняў фільм Kіller's Kіss (1954). The Kіllіng (1956) — пра баксёра Ўолтэра Карцье напрыканцы сваёй кар'еры, які патрапіў у арганізаваную злачыннасьць — стаў першым фільмам Кубрыка з удзелам прафэсійнай здымачнай брыгады; ня меў камэрцыйнага посьпеху, але атрымаў пазытыўныя водгукі ад крытыкаў.

Раньнія фільмы Кубрыка фінансаваліся яго сям'ёй ды сябрамі. Неўзабаве малады рэжысэр пасябраваў з вядомым прадусарам Джэймсам Б. Гарысам, зь якім заснаваў фірму Harrіs-Kubrіck Productіons, што фінансавала яго наступныя фільмы.

Першым фільмам Кубрыка, што здабыў камэрцыйны посьпех і быў добра прыняты крытыкамі, стаў Paths of Glory (1957), заснаваны на апавяданьні пра Першую сусьветную вайну й зьняты ў Нямеччыне.

Павярнуўшыся да ЗША, Кубрык пачаў працаваць над фільмам One-Eyed Jacks (1961), але з-за канфлікту з Марлонам Брандо пакінуў здымкі . Пасьля гэтага ён пісаў сцэнары і быў запрошаны акторам-прадусарам Кёркам Дуглясам працаваць рэжысэрам у фільме Spartacus (1960). Здымкі выйшлі цяжкімі праз супярэчнасьці між Кубрыкам і Дуглясам, але фільм меў посьпех і прынёс Кубрыку папулярнасьць.

Расчараваўшыся ў Галівудзе, рэжысэр пераехаў у 1962 г. у Ангельшчыну, дзе зьняў знакаміты фільм "Лаліта" па апавяданьню Уладзімера Набокава, які быў намінаваны на прэмію Оскар.

Наступны фільм Кубрыка, чорная камэдыя Dr. Strangelove or: How I Learned to Stop Worryіng and Love the Bomb (1964) па апавяданьню Red Alert Пітэра Джорджа, стаў культавым.

Потым рэжысэр цягам пяці гадоў працаваў над фільмам 2001: A Space Odyssey па раману Артура Кларка — навукова-фантастычнаю стужкай з наватарскімі спэцэфектамі.

Іншыя фільмы Кубрыка: A Clockwork Orange, Barry Lyndon, The Shіnіng, Full Metal Jacket, Eyes Wіde Shut, якія таксама адрозьніваліся арыгінальнымі сцэнарамі й наватарствам.

Кубрык памёр 7 сакавіка 1999 г., незадоўга да сканчэньня здымак Eyes Wіde Shut. У яго таксама засталася пэўная колькасьць невыдадзеных прац.

[рэдагаваць] Цікавыя факты

  • Першы караткамэтражны фільм - "Дзень бітвы" зьявіўся ў 1951 годзе. Ён распавядаў пра баксёра Ўолтэра Карцье, які быў калісьці героем аднаго з фотарэпартажаў Кубрыка.
  • Рэжысэр Стывен Хопкінс зьняў тэлевізійны фільм-фантазію, заснаваны на біяграфіі актора Пітэра Сэлерса, «Жыцьцё і сьмерць Пітэра Сэлерса» з Джэфры Рашам у галоўнай ролі, у якім распавядаецца таксама і аб яго сумеснай працы са Стэнлі Кубрыкам на здымках фільма «Доктар Стрэйнджлав».
  • Рэжысэр Браян Кук зьняў фільм «Быць Стэнлі Кубрыкам» з Джонам Малкавічам у галоўнай ролі, заснаваны на рэальных падзеях аб чалавеку, які працаваў на адной здымачнай пляцоўцы са Стэнлі Кубрыкам і пасьля выдаваў сябе за яго.

[рэдагаваць] Фільмаграфія

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады