Стэп

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Стэп на захадзе Казахстану ўвесну

Стэп у фізычнай геаграфіі — раўніна, парослая травяністай расьліннасьцю, ва ўмераных і субтрапічных зонах паўночнага і паўднёвага паўшар’я. Характэрнай асаблівасьцю стэпаў зьяўляецца практычна поўная адсутнасьць дрэваў (ня ўлічваючы штучных насаджэньняў і лесапалос уздоўж вадаёмаў).

Стэп распаўсюджаны на ўсіх кантынэнтах, акрамя Антарктыды. У Эўразіі найбольшыя плошчы стэпаў знаходзяцца на тэрыторыі Казахстану, Расейскай Фэдэрацыі, Украіны і Манголіі. У гарах утварае вышынны пас (горны стэп); на раўнінах — прыродную зону, разьмешчаную паміж лесастэпавай зонай на поўначы і паўпустыннай зонай на поўдні. Атмасфэрныя ападкі ад 250 да 450 мм у год.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Стэпсховішча мультымэдыйных матэрыялаў