Стэфан Грабоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стэфан Грабоўскі
Стэфан Грабоўскі. Невядомы мастак, XIX ст.
Стэфан Грабоўскі. Невядомы мастак, XIX ст.

Герб «Окша»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1767
Памёр 4 чэрвеня 1847
Род Грабоўскія
Бацькі Тамаш Марыян Грабоўскі
Дарота з Отэнгаўзэнаў
Дзейнасьць палітык

Стэфан Грабоўскі (24 чэрвеня 1767, вёска Асташын Наваградзкага павету4 чэрвеня 1847) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч, генэрал. Адзін з кіраўнікоў паўстаньня Т. Касьцюшкі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік шляхецкага роду Грабоўскіх гербу «Окша», сын Тамаша Марыяна, генэрал-маёра літоўскага войска, і Дароты з Отэнгаўзэнаў. Стрыечны брат Паўла Яна Грабоўскага.

Па сканчэньні Рыцарскай школы ў Варшаве харужы ў войску Вялікага Княства Літоўскага. У вайну Расеі з Рэччу Паспалітай (1792) падпалкоўнік, вызначыўся ў баях пад Мірам і Берасьцем.

Па перамозе Таргавіцкай канфэдэрацыі далучыўся да падрыхтоўкі паўстаньня ў Вільні, у часе вызваленьня якой ад расейскай залогі (красавік 1794) падыход ягонага аддзелу змусіў расейскія войскі пакінуць ваколіцы места. Браў удзел у баях пад вёскамі Солы і Паляны ў складзе паўстанцкага войска пад камандай Я. Ясінскага. Удзельнічаў у абароне Вільні ў ліпені 1794. У канцы жніўня 1794 уэначаліў рэйд 2-тысячнага аддзелу паўстанцаў на Меншчыну і Магілёўшчыну (Араны — Койданаў — Пухавічы — Бабруйск — Любань). У дарозе да яго далучалася дробная шляхта і сяляне[2]. Аднак па Любанскім боі (4 верасьня 1794) мусіў капітуляваць.

Улады Расейскай імпэрыі выслалі С. Грабоўскага ў Кастрамскую губэрню. Волю атрымаў дзякуючы амністыі паўстанцам ад Паўла I.

У расейскую-францускую вайну (1812) перайшоў на бок Напалеона. Абіраўся берасьцейскім маршалкам, дзе сабраў войска. У званьні генэрал-маёра з канца жніўня 1812 узначальваў Вайсковы камітэт Камісіі часовага ўраду Вялікага Княства Літоўскага. Па адступленьні войскаў Напалеона змагаўся супраць антыфранцускай кааліцыі разам зь Ю. Панятоўскім. Пад Ляйпцыгам трапіў у палон.

Дзякуючы падтрымцы А. Чартарыйскага з захаваньнем вайсковага званьня ўвайшоў у склад найвышэйшай адміністрацыі Царства Варшаўскага. З 1825 міністар-сакратар Царства Польскага. Бараніў інтарэсы свайго краю. 3 1826 генэрал дывізіі. Браў удзел у расейска-турэцкай вайне (18261829). 3 1839 у адстаўцы[3].

У шлюбе з Н. Гладкоўскай нашчадкаў не пакінуў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/grabowski-stefan/
  2. ^ Уладзімір Емяльянчык. Грабоўскі Стафан // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 550.
  3. ^ Уладзімір Емяльянчык. Грабоўскі Стафан // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 551.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]