Стэфан Марыс Дыён
| Стэфан Марыс Дыён (Stéphane Maurice Dion) |
|
Стэфан Дыён у 2006 |
|
| Дэпутат парляманту Канады | |
|---|---|
| 1996 — цяперашні час | |
| Міністар навакольнага асяродзьдзя Канады | |
| 20 ліпеня 2004 — 6 лютага 2006 | |
| Папярэднік: | David Anderson |
| Наступнік: | Rona Ambrose |
| Міністар міжурадавых адносін Канады | |
| 25 сакавіка 1996 — 11 сьнежня 2003 | |
| Папярэднік: | Marcel Massé |
| Наступнік: | Pierre Pettigrew |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 28 верасьня 1955 (57 гадоў) Квэбэк (горад), Квэбэк |
| Партыя: | Лібэральная партыя Канады |
| Жонка: | Janine Krieber |
| Дзеці: | Jeanne |
| Адукацыя: | Лавальскі унівэрсытэт Парыскі інстытут паліталёгіі |
| Рэлігія: | каталіцтва |
Стэфан Марыс Дыён (па-француску: Stéphane Maurice Dion; нар. 28 верасня 1955 у Квэбэку) — канадзкі палітык, былы лідэр апазыцыйнай леванакіраванай Лібэральнай партыі Канады. Са сьнежня 2006 да сьнежня 2008 Дыён зьяўляўся лідэрам апазыцыі ў ніжняй палаце канадзкага парлямэнту, дзе ён прадстаўляе акругу Сэн-Ларан-Карцьевіль (правінцыя Квэбэк) з 1996.
Дыён атрымаў ступень бакаляўра і магістра па паліталёгіі ў Лавальскім унівэрсытэце і ступень доктара ў Парыскім інстытуце паліталёгіі. Перад тым, як стаць палітыкам ён працаваў выкладчыкам у Манрэальскім унівэрсытэце.
Дыён быў членам двух канадзкіх урадаў. Ён служыў міністрам міжурадавых адносін (г.зн. федэральна-правінцыяльных адносін) з 1996 па 2003 ва ўрадзе Жана Крэцьена і міністрам навакольнага асяродзьдзя з 2004 па 2006 ва ўрадзе Пола Марціна.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Стэфан Марыс Дыён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў