Ст’юарт Даўнінг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ст’юарт Даўнінг
Ст’юарт Даўнінг
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 ліпеня 1984 (30 гадоў)
Мідлзбра, Ангельшчына
Рост 180 см
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ўэст Гэм Юнайтэд
Нумар 23
Моладзевыя клюбы
2001 Мідлзбра
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2009
2003
2009—2011
2011—2013
2013—
Мідлзбра
Сандэрлэнд
Астан Віла
Лівэрпул
Ўэст Гэм Юнайтэд
181 (17)
7 (3)
63 (9)
65 (3)
3 (0)
Зборныя
2005— Ангельшчына 34 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
31 жніўня 2013.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
27 траўня 2012.

Ст’юарт Даўнінг (па-ангельску: Stewart Downing; нарадзіўся 22 ліпеня 1984 году ў Мідлзбра, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст клюба «Ўэст Гэм Юнайтэд», якая выступае ў Прэм’ер-Лізе. Чалец нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Гуляе на пазыцыі ўінгера, але можа згуляць і як цэнтральны нападнік. Раней выступаў за «Мідлзбра», «Сандэрлэнд», «Астан Вілу» й «Лівэрпул».

Клюбная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Мідлзбра»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўнінг вырас у Пэлістэры — ўсходнім раёне Мідлзбра, таму яшчэ са школьных гадоў быў аматарам клюбу. Скончыў футбольную акадэмію Мідлзбра й адразу трапіў у першую каманду. Падчас навучаньня лічыўся адным з найбольш пэрспэктыўных выпускнікоў акадэміі. Дэбютаваў у Прэм’ер-Лізе 24 красавіка 2002 году у сустрэчы супраць «Іпсўіч Таўну». У тым сэзоне Ст’юарт правёў толькі тры гульні, але ў наступным сытуацыя не зьмянілася — Ст’юарт правёў столькі ж гульняў і ў сэзоне 2002—2003, але забіўшы ў гульне Кубку Лігі, калі яго каманда перамагла «Брэнтфарт» зь лікам 4:1. У 2003 годзе Ст’юарт апынуўся ў арэндзе ў «Сандэрлэндзе» дзеля набраньня вопыту, бо яго шанец на пападаньне ў склад быў згублены з-за цудоўнай формы Бола Зэндэна. Але неўзабаве Даўнінг быў адкліканы назад з-за крызу ў камандзе, зьвязанага зь перапаўненьнем клюбнага лязарэту, і адразу трапіў у асноўны склад. У сэзоне 2004—2005 Даўнінг згуляў агулам 49 матчаў, забіўшы ў іх 6 разоў і колькі разоў асыстэнтаваўшы. Гэта паслужыла натхненьнем да выкліку ў нацыянальную зборную ў лютым 2005 году. Напрыканцы 2005 году Ст’юарт атрымаў траўму калена й быў вымушаны прапусьціць пяць месяцаў. Але гэта не перашкодзіла яму па вяртаньні адзначыцца трымя асыстэнцкімі баламі падчас гульні ў паўфінале Кубку УЭФА з румынскай «Сьцяўа», што дазволіла клюбу выйсьці ў фінал. У лютым 2008 Даўнінг падпісаў новы кантракт з клюбам на пяць гадоў. Сэзон 2008—2009 быў даволі зьмешаны ў пачуцьцёх. Каманда пачала вельмі добра на старце сэзону патрапіўшы на восьмы радок, але зь лістапада скацілася ў зону вылета. У студзені Ст’юарт хацеў пакінуць клюб, але кіраўніцтва змагло яго затрымаць, як выясьнілася не на доўга. У прадапошняй гульне супраць «Астан Вілы» Даўнінг атрымаў пашкоджаньне й выбыў на чатыры месяцы. Сэзон Ст’юарт скончыў без галоў у лізе, але двойчы забіваў «Ўэст Гэму» ў Кубку Ангельшчыны.

«Астан Віла»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля вылету «Мідлзбра» Даўнінг падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Астан Вілай». Гэта было першае набыцьцё бірмінггэмцаў улетку 2009. Клюб ацаніў футбаліста ў 10 мільёнаў фунтаў плюс яшчэ 2 мільёны ў залежнасьці ад колькасьці праведзенных гульняў. 7 лістапада Мартын О'Ніл аб’явіў, што Ст’юарт зноўку прыступіў да трэнэровак пасьля свайго выздараўленьня. Дэбютаваў у складзе новай каманды падчас гульні з «Бэрнлі», калі зьмяніў на поле Стыва Сыдўэла на 69 хвіліне. Першы й другі свае галы за «Вілянаў» забіў усё таму ж «Бэрнлі» ў хатняй гульні 21 лютага 2010, якая скончылася зь лікам 5:2 на карысьць гаспадароў.

«Лівэрпул»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўнінг зьдзейсьніў пераезд у Лівэрпул 15 ліпеня 2011 году, сума платы за гульца, як лічыцца, складае каля 18 млн фунтаў стэрлінгаў на чатырохгадовы кантракт[1]. У суботу 13 жніўня 2011 году Даўнінг дэбютаваў у першай гульні «Лівэрпула» у сэзоне 2011—2012 гадоў, калі ягоны клюб згуляў у нічыю зь лікам 1:1 супраць «Сандэрлэнда» на Энфілдзе.

«Ўэст Гэм Юнайтэд»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

13 жніўня 2013 году Даўнінг падпісаў чатырохгадовы кантракт з клюбам «Ўэст Гэм Юнайтэд», як мяркуецца , сума трансфэру склала 5 млн фунтаў[2][3]. Дэбютаваў за новы клюб, выйшаўшы на замену ў пераможным матчы супраць «Кардыф Сіці» ў дзень адкрыцьця сэзону 2013—2014 17 жніўня 2013 году[4].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да таго як трапіць у нацыянальную каманду Ст’юарт гуляў за юнацкую й моладзевую каманды Ангельшчыны. 9 лютага 2005 дэбютаваў у нацыянальнай камадзе, зьмяніўшы ў другой палове матча Шона Райта-Філіпса ў хатняй таварыскай сустрэчы супраць каманды Нідэрляндаў. Ст’юарт быў уключаны ў склад зборнай на Кубак сьвету 2006 году Свэнам Ёранам Эрыксанам як рэзэрв для Джо Коўла. Даўнінг зьявіўся ў першай гульне з Парагваем, выйшаўшы на зьмену. У другім матчы зьдзейсьнілася тое ж самае ў гульенй супраць Трынідада й Табага. Першую гульню ў асноўным складзе Ст’юарт правёў 19 жніўня 2006 году ў пераможным матчы з камандай Грэцыі, якая скончылася зь лікам 4:0. Даунінг прыняў непасрэдны ўдзел у трох галох сваёй каманды. Пасьля звальненьня швэдскага трэнэра, вызываўся ў зборную спачатку Стывам Макларэнам, а потым Фабіё Капэлам.

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ст’юарт ганаровы прэзыдэнт футзальнага клюбу «Мідлзбра». У вольны час працаваў DJ-м у некалькіх начных клюбах Мідлзбра.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Ангельшчыны Мідлзбра

Сьцяг Ангельшчыны Лівэрпул

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ст’юарт Даўнінгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў