Суботнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Hammer and sickle.svg

Суботнік (ад расейскага субботник) — арганізаваная дармавая праца на карысьць грамадзтва, звычайна ў непрацоўны час — суботу, радзей нядзелю (адсюль «нядзельнік», воскресник па-расейску). Суботнікі першапачаткова арганізоўваліся па ініцыятыве працоўных і былі дабраахвотнымі, пазьней праводзіліся па ініцыятыве Камуністычнай партыі і сталі ў большасьці сваёй прымусовымі. Традыцыя камуністычных ці ленінскіх суботнікаў захавалася ў некаторых краінах, напрыклад, у Беларусі. Традыцыйна суботнік асацыюецца зь дзейнасьцю лявіцы — левых партыяў і рухаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы суботнік адбыўся 12 красавіка 1919 году ў Маскве па ініцыятыве камуністаў дэпо Масква-Сартыровачная.[1] Ідэя захапіла У. Леніна, які ўлетку 1919 г. напісаў артыкул «Вялікі Пачын», у якім азначыў і ўхваліў зараджэньне новых рэальных эканамічных зносінаў на шляху да камунізму. Пралетарскі паэт У. Маякоўскі прысьвеціў паэму «Хорошо!» новай зьяве — суботнікам. У 30-я гады 20 стагодзьдзя зьява стала маштабнай, але страціла энтузыязм і дабраахвотны характар, і ператварылася ў прымусова-дабраахвотную зьяву. У СССР суботнікі арганізоўваліся на працягу ўсяго году, але галоўны суботнік прыпадаў на 22 красавіка — дзень нараджэньня Ўладзімера Леніна.

Суботнікі сёньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фэномэн суботнікаў абмяжоўваецца былым СССР. Сёньня суботнікі звычайна адбываюцца ў форме ўпарадкаваньня тэрыторыі ці працоўнага месца.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Большая Советская Энциклопедия. Т. 22. Коллиматор — Коржины. — 1953.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Суботніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў