Сувіноўнікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сувіноўнікі
Die Laune des Verliebten
Жанр: камэдыя
Аўтар: Ёган Вольфґанґ фон Ґётэ
Мова арыгіналу: нямецкая
Год напісаньня: 1768-1769
Публікацыя: 1787

«Сувіноўнікі» (па-нямецку: Die Mitschuldigen) — п’еса Ёгана Вольфґанґа Ґётэ, якая спалучае ў сабе камэдыю нораваў з камэдыяй інтрыгі[1], першая рэдакцыя якой узьнікла ў форме аднаактавай п’есы паміж лістападам 1768 і лютым 1769; другая — паміж чэрвенем і верасьнем 1769 году. Першы варыянт п’есы ўпершыню быў пастаўлены на сцэне 9 студзеня 1777 году ў Ваймарскім тэатры, дзе сам Ґётэ іграў ролю маладога героя Альцэста. Упершыню «Сувіноўнікі» былі надрукаваныя ў 1787 годзе ў другім томе першага збору сачыненьняў Ґётэ.

Дзеяньне адбываецца ў гатэлі невялікага горада, у якім прыпыняецца малады герой п'есы Альцэст.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Аникст А. А. Творческий путь Гете. М., 1986. С. 40

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]