Суданскі фунт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Суданскі фунт
Краіна: Судан
Падзел: куірыш
Код ISO-4217: SDG
Скарачэньне:
Абменны курс:
(Даляр ЗША (13.11.2007))
2.00335

Суданскі фунт (па-арабску: جنيه سوداني, джунаіх) – афіцыйная валюта Судану. Арабская назва пачаткова адносілася выключна да суданскіх манэтаў, але зараз перайшла і на ўсё валюту увогуле.

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] Першы фунт (SDP)

Першы суданскі фунт увайшоў у абарачэньне паралельна з эгіпэцкім фунтам. Адначасова і Мухамад ібн Абдала (махдзі) і Абдалахі ібн Мухамад (халіф), выпусьцілі манэты якія ўжываліся паралельна з эгіпэцкай валютай. Эгіпэцкі фунт быў поўнасьцю заменены суданскай валютай у 1956 годзе.

Фунт падзяляўся на 100 куірышаў (па-арабску: قروش). Пад час улады махдзі і халіфа, куірыш дзяліўся на 40 пара.

Суданскі фунт быў заменены на дынар (SDD) у 1992 годзе па курсе 1 дынар = 10 фунтам. Дынар ў асноўным ужываецца на поўначы Судану, у паўднёвым Судане да нашых дзён ужываецца фунт.


[рэдагаваць] Другі фунт (SDG)

Згодна з мірным пагадненьнем паміж урадам Судану і Суданскім Вызваленчым Рухам, Цэнтральны Банк Судану прыняў праграму па увядзеньню новай валюты на пераходны пэрыяд. Выгляд новай валюты павінен улічваць культурную разнастайнасьць Судану. Да ўвядзеньня новай валюты абарачэньне розных валют працягвалась пад кантролем Цэнтральнага Банку. Новы фунт быў прадстаўлены 10 студзеня 2007 года, і увайшоў у абарачэньне 1 ліпеня 2007 года. Курс новага фунта: 1 дынар = 100 ст. дынарам.


Асабістыя прылады