Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Сула — рака ў Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці Беларусі, правы прыток Нёмана. Даўжыня 76 км. Плошча вадазбору 520 км². Выдатак вады ў вусьці 3,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 ‰.
- Зоны адпачынку: Аталезь (у сутоках Сулы й Нёмана)
Пачынаецца за 0,7 км на поўдзень ад вёскі Таўкачоўшчына, цячэ паўднёва-заходнімі схіламі Менскага ўзвышша, у нізкай плыні перасякае невялікія, зрэдку забалочаныя лясныя масівы. Упадае ў Нёман за 0,7 км на поўнач ад вёскі Беражное.
Даліна слабазьвілістая, трапэцападобная, яе шырыня 0,3—0,5 км, месцамі пашыраецца да 2 км. Схілы пераважна пад лесам. Абалона двухбаковая, яе шырыня 0,2—0,3 км, зрэдку пашыраецца да 0,6 км, перасечаная лагчынамі і старыцамі. Рэчышча моцназьвілістае, шырыня ракі ў межань ад 3 м у высокай да 20 м у нізкай плыні. Берагі парасьлі хмызьняком.[1].
- ^ Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994.
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.