Сула (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Сула
Рака Сула
Рака Сула
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Таўкачоўшчыны
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 76 км
Сярэднегадавы сьцёк 3,5 м³/с
Плошча басэйну 520 км²
Нахіл воднай паверхні 2,1 ‰

Сула́ — рака ў Беларусі, правы прыток Нёману. Цячэ ў Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці. Даўжыня 76 км. Плошча вадазбору 520 км². Выдатак вады ў вусьці 3,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 .

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца за 0,7 км на поўдзень ад вёскі Таўкачоўшчыны, цячэ паўднёва-заходнімі схіламі Менскага ўзвышша, у ніжняй плыні перасякае невялікія, зрэдку забалочаныя лясныя масівы. Упадае ў Нёман за 0,7 км на поўнач ад вёскі Беражна.

Даліна слабазьвілістая, трапэцападобная, яе шырыня 0,3—0,5 км, месцамі пашыраецца да 2 км. Схілы пераважна пад лесам. Абалона двухбаковая, яе шырыня 0,2—0,3 км, зрэдку пашыраецца да 0,6 км, перасечаная лагчынамі і старыцамі. Рэчышча моцназьвілістае, шырыня ракі ў межань ад 3 м у верхняй да 20 м у ніжняй плыні. Берагі парасьлі хмызьняком.[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 355.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.