Сума

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Сума — вынік апэрацыі складаньня.

Напрыклад, у выразе

4 + 5 = 9

9 зьяўляецца сумай, а лікі 4 і 5 завуцца складнікамі.

Сума пазначаецца знакам + (плюс).

Для пазначэньня сумы элемэнтаў пасьлядоўнасьці выкарыстоўваецца сымбаль  \sum , напрыклад

 \sum_{i=1}^N a_i = a_1 + a_2 + \ldots a_N .

Калі пасьлядоўнасьць бясконцая, то такая сума завецца лікавым шэрагам і пазначаецца

 \sum_{i=1}^\infty a_i .

У альгебраічны выраз могуць уваходзіць элемэнты, знакі якіх ня вызначаныя наперад. То бок для пэўных элемэнтаў выразу выконваецца апэрацыя складаньня, для іншых — адыманьня. Таму выраз агульнага выгляду, у які ўваходзяць апэрацыі складаньня і адыманьня завуць альгебраічнай сумай. Напрыклад,

5 - 4 = 5 + (-4)
a-b = a + (-b)

Глядзіце таксама [рэдагаваць]