Сумская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Сумская вобласьць
Сумська область
Coat of Arms of Sumy Oblast.png
Flag of Sumy Oblast.png
Герб Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць
Улучае 18 раёнаў
Адміністрацыйны цэнтар Сумы
Найбольшы горад Сумы
Іншыя буйныя гарады Канатоп, Шостка, Ромны, Ахтырка, Лебэдын
Дата ўтварэньня 10 студзеня 1939 року
Губэрнатар П.С.Качур
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2006)
1,226 млн. (2,61%, 17-е месца)
Шчыльнасьць 51,45 чал./км²
Плошча 23,834 тыс. км² (3,95%)
Месцазнаходжаньне
Сумская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Тэлефонны код +38 054
Паштовыя індэксы 33xxx, 34xxx, 35xxx
Інтэрнэт-дамэн sumy.ua; sm.ua
Код аўтам. нумароў BM
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Сумска́я во́бласьць (па-ўкраінску: Сумська́ о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 23,834 тыс. км². Насельніцтва — 1,226 млн. чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Сумы.

Зьмест

[рэдагаваць] Геаграфічныя зьвесткі

[рэдагаваць] Месцазнаходжаньне

Разьмешчаная на паўночным усходзе Ўкраіны.

На поўначы ды сходзе вобласьць мяжуе з Бранскай, Курскай і Белгарадзкай абласьцямі Расеі. На поўдні, усходзе ды захадзе Сумшчына мяжуе з Харкаўскай, Палтаўскай ды Чарнігаўскай абласьцямі Ўкраіны.

[рэдагаваць] Клімат

Клімат умерана кантынэнтальны. Зіма прахалодная, лета не сьпякотнае. Сярэдняя тэмпэратура студзеня –7,5°C, ліпеня +19°C. Максымум ападкаў выпадае ўлетку ў выглядзе дажджоў.

[рэдагаваць] Рэльеф

Тэрыторыя вобласьці часткова знаходзіцца ў межах Сярэдярускага ўзвышша і Прыдняпроўскай нізіны.

[рэдагаваць] Водныя аб'екты

Рэкі належаць да басэйну Дняпра і ў большасьці сваёй зьяўляюцца яго левымі прытокамі. Найвялікшыя зь іх — Дзясна, Сейм, Сула, Псел, Ворскла. У далінах рэчак — шматлікія азёры-старыцы й балоты, шмат штучных сажалак.

[рэдагаваць] Гісторыя

Сумская вобласьць была ўтвораная 10 студзеня 1939 року ў межах УССР.

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Вобласьць налічвае 18 адміністрацыйных раёнаў, 15 местаў, зь якіх 7 — абласнога значэньня, 20 мястэчак, 57 пасёлкаў, 1434 вёскі.

[рэдагаваць] Месты

[рэдагаваць] Абласнога значэньня

[рэдагаваць] Раённага значэньня

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Сумская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў