Сундсваль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сундсваль
Г.зв. Каменны горад (Stenstaden) у цэнтры Сундсвалю.
Г.зв. Каменны горад (Stenstaden) у цэнтры Сундсвалю.
Sundsvall vapen.svg
Герб Сундсвалю
Плошча: 27,46 км²
Насельніцтва (2010)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

50 712
1847 ас/км²
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 62°23′ пн. ш. 17°18′ у. д. / 62.383° пн. ш. 17.3° у. д. / 62.383; 17.3Каардынаты: 62°23′ пн. ш. 17°18′ у. д. / 62.383° пн. ш. 17.3° у. д. / 62.383; 17.3
Сундсваль на мапе Швэцыі
Сундсваль
Сундсваль
Сундсваль
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
www.sundsvall.se

Сундсваль (па-швэдзку: Sundsvall) — горад на ўсходзе цэнтральнай часткі Швэцыі. З насельніцтвам 50 712 чалавек (2010) — гэта найбуйнейшы горад лэну Вэстэрнорлянд (аднак не зьяўляецца яго адміністрацыйным цэнтрам), а таксама — цэнтар аднайменнай камуны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сундсваль быў заснаваны ў 1621 годзе каралём Густавам II Адольфам на месцы пашы (па-швэдзку: vall) што належала вёскам Сунд (адсюль і назва), Чёпстадэн і Окэрсвік, стаўшы адным з шасьці гарадоў, заснаваных гэтым каралём на заходнім узьбярэжжы Батнічнага заліву (без уліку гарадоў на яго ўсходнім узьбярэжжы, т.б. у Фінляндыі). У 1648 годзе архітэктар Нікадэмус Тэсін Старэйшы распрацаваў генэральны плян гораду. У 1721 годзе — напрыканцы Вялікай Паўночнай вайны Сундсваль, як і шэраг іншых ўсходнешвэдзкіх гарадоў, быў разрабаваны і спалены расейцамі: гэта адбылося пасьля швэдзкае паразы 25 траўня 1721 пад Сэлёнгэрам у некалькіх кілямэтрах ад Сундсвалю. Дарэчы, гэта была апошняя бітва Вялікае Паўночнае вайны. Пасьля гэтае вайны горад быў адбудаваны, аднак зноў згарэў у 1803 годзе. У XIX стагодзьдзі Сундсваль становіцца буйным цэнтрам лесаапрацоўкі. Крызіс, які ўзьнік у гэтай галіне напрыканцы таго самага стагодзьдзя, прывёў у 1879 годзе да агульнага страйку, вядомага як Сундсвальскі страйк. У 1888 годзе горад зноў зруйнаваны пажарам, пасьля чаго было вырашана будаваць у цэнтры гораду толькі каменныя будынкі — гэтак узьнік Каменны горад Сундсвалю. У 1977 годзе ў Сундсвалі (разам з Гэрнёсандам) была заснаваная Вышэйшая школа, якая пазьней набыла статус унівэрсітэту (Унівэрсітэт Сярэдняй Швэцыі: часткова ў 2001 і цалкам — у 2005 годзе).

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Від на начны Сундсваль з гарадзкой гары Norra stadsberget
  • Stenstaden (даслоўна: «Каменны горад») — квартал вакол цэнтральнага пляцу гораду Стурторгет.
  • Гара Нора Стадсбэргет (155 м) з прыгожым выглядам на горад. На ёй таксама разьмешчаны Музэй на вольным паветры і Музэй рамёстваў і мараходзтва.
  • Будынак Kulturmagasinet у якім разьмешчаны гарадзкая бібліятэка і гарадзкі музэй.
  • Старажытнае мястэчка Сэлёнгэр (адразу на захад ад гораду)

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Commons-logo.svg  Сундсвальсховішча мультымэдыйных матэрыялаў