Сунтар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сунтар (па-расейску: Сунтар, па-якуцку: Сунтаар) — сяло ў Расейскай Фэдэрацыі, адміністратыўны цэнтар Сунтарскага ўлуса Рэспублікі Саха (Якуція), Сунтарскі насьлег. Разьмешчанае на раўніне Сунтар хачота, на левым беразе ракі Вілюй. Адлегласьць ад Якуцка: наземным шляхам 985 км, паветраным 730 км, водным 1151 км.

Заснаванае ў 1745 (1764) г., з 1898 г. сяло. Насельніцтва 3877 (1959), 5702 (1970), 6338 (1989), 8930 (2002), 10303 (2010). Ад 23 лістапада 1992 г. у сяле працуе завод па агранцы алмазаў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сунтар. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 76.