Суніцы
| Суніцы | |
Ягады суніц |
|
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Расьліны |
| Аддзел | Пакрытанасенныя |
| Кляса | Двудольныя |
| Атрад | Ружовакветкавыя |
| Сямейства | Ружовыя |
| Род | Суніцы |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Fragaria | |
Суні́цы (па-лацінску: Fragaria — пахнуць) — шматгадовая травяная расьліна сямейства ружовых.
Зьмест |
Этымалёгія назвы[рэдагаваць]
Біялягічнае апісаньне[рэдагаваць]
Вышыня расьліны 5—20 см з кароткімі коса разьмешчаным карэнішчам, які пакрыты лішкамі зьмерлага лісьця. З-за пазух прыкаранёвага лісьця выходзяць парасткі («вусы»), якія даюць жыцьцё новым расьлінам.
Лісьце на доўгіх хвосьціках, трайчастае, кожная частка яйкападобная, амаль сядзячая, па краях трохкутна-зубчастая, зьверху зялёная, гладкая, зьнізу пакрытая шаўкавістымі прыціснутымі валасінкамі.
Кветкавыя сьцяблы роўнастаячыя, такія ж ці трохі большыя за прыкаранёвае лісьце; кветаножкі з прыціснутымі альбо роўнастаячымі валасінкамі.
Кветкі па 3—5 у шчыткападобным суквецьці, 1,5—2 см у папярочніку, абодваполыя, з 5 белымі пялёсткамі й двайным кубачкам, тычынак шмат.
Кветаложа пасьля квітненьня разрастаецца, становіцца чырвоным, сакавітым, мясістым, утварае ілжывы плод — «ягаду», у паглыбленьнях зьмяшчаюцца шматлікія дробныя гарэхападобныя плодзікі.
Квітнее напрыканцы траўня. Сьпее ў чэрвені — ліпені. Часам квітнее зноўку ў верасьні, аднак пладоў не дае.
Расьце па лясах, узьлесках, схілах узгоркаў, па кустох, на лугавінах. У Беларусі расьце паўсюдна.
Хімічны склад[рэдагаваць]
Плод суніц утрымлівае арганічныя кіслоты, дубільныя рэчывы, аскарбінавую кіслату (да 500 мг/л), карацін (да 5 мг/л), нязначную колькасьць вітаміну B, антацыянавыя злучэньні, пеларганідзін, трошкі эфірных масел.
Лісьце зьмяшчае вялікую колькасьць аскарбінавай кіслаты (да 2,8 г/л), дубільныя рэчывы й часткова алькалёіды.
Збор і захоўваньне[рэдагаваць]
Зьбіраюць суніцы сьпелымі ў чэрвені — ліпені, лісьце — у час квітненьня, у траўні — чэрвені. Плады сушаць у цяні на гарышчы альбо ў сушылцы, даглядаючы каб яны не зьбіваліся ў камякі й не перасушваліся. Лісьце сушаць на адкрытым паветры ў цяні.
Выкарыстаньне[рэдагаваць]
У мэдычнай практыцы настой зь ягад ці лісьця ўжываюць як кволы мачагонны сродак пры нырковых і пячоначных каменьнях, а таксама пры матачных крывацёках. У народным побыце, звычайна, ужываюць узвар расьліны цалкам пад час квітненьня. П’юць гарачую й халодную гарбату пры прастуднае хваробе, высокае тэмпэратуры, захворваньнях печані й жоўцевае бурбалкі, пры малакроўі.
Сокам ягад суніц націраюць вульлі, каб не хварэлі пчолы.
Суніцы ў гісторыі, паэзіі й культуры[рэдагаваць]
|
Літаратура[рэдагаваць]
- Манина Л. Лекарственные растения. — 4-е. — Минск: Наука и техника, 1968. — С. 161-163. — 340 с. — 55 000 ас.
- Federowski M. Lud bialoruski na Rusi Litewskiej. — Krakow: 1897 Т. 1.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
