Супрасьль
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Супрасьль | |||||
| Supraśl | |||||
Манастыр Дабравешчаньня Прасьв. Багародзіцы |
|||||
|
|||||
| Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
| Павет: | Беластоцкі | ||||
| Мэр: | Віктар Грыдзенч | ||||
| Плошча: | 5,68 км² | ||||
| Насельніцтва: | 4600 (2008) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Тэлефонны код: | +(48) 85 | ||||
| Паштовы індэкс: | 16-030 | ||||
| Аўтамабільны код: | BIA | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°13′ пн. ш. 23°20′ у. д. / 53.217° пн. ш. 23.333° у. д.Каардынаты: 53°13′ пн. ш. 23°20′ у. д. / 53.217° пн. ш. 23.333° у. д. | ||||
|
Супрасьль на мапе Польшчы
Супрасьль
|
|||||
| Афіцыйны сайт | |||||
Супрасьль, Супрасьля (па-польску: Supraśl) — места ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы, на рацэ Супрасьля. Сядзіба меска-сельскай гміны Супрасьль. Насельніцтва 4600 чал. (2008).
Знаходзіцца за 15 км на паўночны ўсход ад Беластоку.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
- 1500: заснаваньне паселішча ў зьвязку зь пераносам уніз па рацэ Гарадоцкага Дабравешчанскага праваслаўнага манастыра; у Гарадзенскім павеце Троцкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[1]
- 1511: асьвячэньне новазбудаванай Супрасьлеўскай Дабравешчанскай царквы — аднаго з найвыдатнейшых помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага.
- 1532—1557: у Супрасьлеўскім манастыры былі выкананыя ўнікальныя фрэскі (першапачаткова пакрывалі сьцены й скляпеньне прэзьбітэрыюма, а таксама сярэдзіну галоўнага корпусу; аўтар — сэрбскі манах Нэктарый па мянушцы Маляр).
- XVII ст.: важны культурны і рэлігійны цэнтар вуніятаў, тут знаходзілася багатая бібліятэка.
- 1695: пры Супрасьлеўскім кляштары пачала дзейнічаць друкарня, манастыр зрабіўся важным цэнтрам кірылічнага кнігадрукаваньня й распаўсюджваньня кніг, надрукаваных кірылічным альфабэтам. У друкарні пабачылі сьвет каля сотні кірылічных выданьняў, а таксама іншыя кнігі рэлігійнага ды сьвецкага зьместу, агульнай колькасьцю звыш пяці сотняў пазыцыяў. Сярод найбольш вядомых выданьняў — «Собрание припадков краткое» — першы падручнік багаслоўя на старабеларускай мове, а таксама першы славяна-польскі друкаваны «Лексікон» ды першы кірылічны помнік нотадрукаваньня ў зборніку «Пасьледаваньне пострыгу».[2] Вядомы імёны супрацоўнікаў тыпаграфіі (другая палова ХVІІІ ст.) — гэта друкары Антон Чарняўскі, Крастомскі, Адам Генрых Падзябранскі, мастак і прафэсар жывапіcу Антоні Грушэцкі, гісэр Аляксей Завадзкі»[3].
- 1711: у Супрасьлі пачала працаваць паперня.
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Прусіі, з 1807 — у Расейскай імпэрыі.
- 1-я пал. ХІХ ст.: у зьвязку з удзелам манахаў у паўстаньнях (1794, 1830—1831) Супрасьлеўскі манастыр заняпаў; выдатную бібліятэку вывезьлі зь мястэчка (большай часткай у Вільню), тады ж быў страчаны найкаштоўнейшы яе скарб — найстарэйшы напісаны кірыліцай рукапіс ХІ ст.
- сяр. ХІХ ст.: буйны цэнтар тэкстыльнай прамысловасьці.
- 1919: у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
- 1939: у Беларускай ССР.
- 1940: у Беластоцкай вобласьці.
- 1944: у час Другой Сусьветнай вайны былі разбураныя шэраг архітэктурных помнікаў Супрасьлі.
- 16 жніўня 1945: улады СССР перадалі Супрасьль Польшчы.
- 1975—1998: у Беластоцкім ваяводзтве.
- 1980-я: аднавіў дзейнасьць Супрасьлеўскі Дабравешчанскі манастыр.
- 1996: польскі ўрад замацаваў увесь манастырскі комплекс за праваслаўнай царквою, пачаліся рэстаўрацыйныя працы.
- 2000-я: улады Беларусі надалі дапамогу ў адбудове Супрасьльскага манастыра[4].
- 7 сьнежня 2007: у супрасьлеўскім рыма-каталіцкім касьцёле Сьвятой Тройцы адбылася першая Боская Літургія ва ўсходнім абрадзе ад часоў ІІ Сусьветнай вайны[5].
Насельніцтва [рэдагаваць]
- 1867 — 2800 чал.
- 1878 — 3091 чал. (1488 мужчынаў і 1603 жанчыны), у тым ліку 538 юдаістаў.[6]
- 2008 — 4600 чал.
Эканоміка [рэдагаваць]
Прадпрыемствы тэкстыльнай, швацкай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці, керамічнае рамяство.
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Гістарычная забудова места XIX — пач. ХХ стст.
- Касьцёл Найсьв. Тройцы (1861—1865)
- Манастыр Дабравешчаньня Прасьв. Багародзіцы (XVI—XVIII стст.)
- Могілкі старыя каталіцкія. Капліца (XVIII ст.)
- Могілкі старыя праваслаўныя. Капліца
- Могілкі эвангеліцкія
- Парк
- Сядзібна-паркавы комплекс Бухгольцаў (1892—1903)
- Царква эвангеліцкая (1870)
Галерэя [рэдагаваць]
-
Капліца Ўсіх Сьвятых, былая вуніяцкая царква[7]
Месты-сябры [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Супрасль // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 42
- ^ Уладзімер Міхневіч. Супрасьль // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 27 чэрвеня 2009
- ^ Святлана Марозава. Супрасльская типография
- ^ Аляксандар Папко. Беларусь дапамагае ў адбудове манастыра ў Супрасьлі // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 10 ліпеня 2008
- ^ Грэка-каталіцкая літургія ў Супрасьлі // Царква № 1 (56), 2008
- ^ Supraśl // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 590
- ^ Супрасль // Драўляныя цэрквы Беласточчыны / Уклад. Ева і Андрэй Кечынскія. — Беласток-Белавежа: Беларускі Саюз у Польшчы, 1999.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Supraśl // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 590—591
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Супрасьль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||
|
||||||||