Супрацьгаз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ангельскі супрацьгаз часоў І Сусьветнай вайны
Брытанскія кулямётчыкі ў супрацьгазавых шоламах PH-тыпу
Савецкі ізалючы супрацьгаз ИП-5

Супрацьгаз — сродак абароны ворганаў дыханьня, зроку і твару. Супрацьгазы падзяляюцца па наступных тыпах абароны:

  • фільтруючыя — ад розных тыпаў атрчваючых сродкаў, фільтраваньне навакольнага воздуха, звычага магчыма замена фільтруючага элемента.
  • ізалюючыя — генэрацыя дыхальнай сумясі якая ствараецца адмысловым патронам.
  • шлянгавыя — падача паветранай сумясі з нейкай адлегаласьці (10-40 мэтраў), звычана выкарыстоўваецца пры працы ў ёмістасьцях.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навукоўцы лічаць, што першыя газавыя маскі ўжываліся ў антычнай Грэцыі[1]. Ужо ў 1799 супрацьгазавыя маскі ўвёў ва ўжытак на капальнях Аляксандар Гумбальдт, які тады працаваў у здабываючай прамысловасьці як горны інжэнэр. У Расейскай Імпэрыі ўпершыню шлянгавыя супроацьгазы выкарыстоўваліся пры залачэньні купалоў Ісакіеўскага храму ў Санкт-Пецярбургу, у 18381841 гадох. Гэта былі шкляныя каўпакі са шлянгам, праз якія паступала паветра, але гэта ня выратавала ад атручваньня, памёрла 60 майстроў. Ня было абароны скуры, праз якую траплялі пары іртуці высокай канцэнтрацыі.

Пад час Першай сусьветнай вайны і ўжываньня немцамі хлору, паўстала праблема абароны жаўнераў ад выкарыстаньня газу. Канадзкія вайскоўццы ратаваліся ад першых хімічных атакаў змочваючы анучы сваёю мачою. Першы ў сьвеце фільтруючы вугальны супрацьгаз вынайшоў расейскі навуковец Мікалай Зялінскі ў 1915 годзе.

Улетку 1915 Зялінскі правёў выпрабаваньні на сабе. У адзін з пакояў цэнтральнай лябараторыі Міністэрства фінансаў ў Петраградзе былі закачаныя два газа — хлёр і фасгэн. Зялінскі, закруціў у насоўку каля 50 грамаў зьмельчанага актываванага бярозавага вугля, прыціснуў насоўку да ірта і носа і заплюшчыўшы вочы,, здоляў прабыць ў атручаным памяшканьні, дыхаючы праз насоўку некалькі хвілінаў.

У лістападзе 1915 году інжэнер Э. Кумант распрацаваў гумавы шолам з акулярамі, які дазволіў абараніць ворганы дыханьня і борльшую частку галавы.

3 лютага 1916 году ў Стаўцы Вярхоўнага галоўнакамандуючага ў Магілёўве па асабістаму загаду Імпэратара Мікалая II былі праведзены выпрабаваньні ўсіх ўзораў супрацьхімічнай абароны — як расейскіх так і замежных. Дзеля гэтага быў падрыхтаваны вагон-лябараторыя. Супрацьгаз Зялінскага-Куманта выпрабоўваў на сабе лябарант Зялінскага — Сяргей Сьцяпанаў. Ён прабыў у зачыненым вагоне з хлёрам і фасгэнам больш за гадзіну. Мікалай II загадаў узанагародзіць Сьцяпанава Георгіеўскім крыжам[2].

Адын з першых узораў супрацьгаза для жывёл. На здымку сабака ў "супрацьдымнай масцы" (Першая Сусьветная вайна)

У лютым 1916 супрацьгаз быў прыняты на ўзбраеньне ў расейскім войску. Супрацьгаз Зялінскага-Куманта таксама выкарыстоўваўся ў краінах Антанты. У 19161917 Расея вырабіла больш за 11 млн супрацьгазаў. Яна дасюль зьяўляецца самай ужыванай маскай у сьвеце.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Popular Mechanics». студзень 1984. p.163
  2. ^ Противогаз Зелинского-Кумманта

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Супрацьгазсховішча мультымэдыйных матэрыялаў