Супэркубак Ангельшчыны па футболе
Супэркубак Ангельшчыны па футболе — ангельскі футбольны трафэй, які разгульваецца ў адным матчы паміж пераможцамі ангельскай Прэм’ер-Лігі і Кубка Ангельшчыны. У шматлікіх краінах існуюць падобныя супэркубкі (напрыклад, у Расеі). Калі каманда робіць «дубль» (выйгравае і чэмпіянат, і Кубак), тады яна гуляе з клюбам, які заняў другое месца ў Прэм’ер-Лізе. Матч, па традыцыі, праходзіў перад пачаткам наступнага сэзону на лёнданскім «Ўэмблі», затым, пакуль стадыён-легенда рэканструяваўся, на кардыфскім «Міленіюме». У 2007 рэканструкцыя была завершаная, і першым, з 2000 году матчам на гэтым стадыёне стаў менавіта розыгрыш супэркубка. Некаторы час назад у выпадку, калі матч завяршаўся ўнічыю, пераможцамі аб’яўляліся абедзьве каманды-ўдзельніцы. Пасьля для выяўленьня пераможца сталі ўжывацца дадатковы час і сэрыя пасьляматчавых пэнальці.
Статус Супэркубка Ангельшчыны значна меней значны, чым статус ангельскай Прэм’ер-Лігі, Кубка Ангельшчыны або нават Кубка Лігі. Звычайна матчы на Супэркубак лічацца ці ледзь не таварыскімі, і іх зыходу не надаецца адмысловага значэньня: так, у 2003 годзе Рой Кін паднімаў над сабой гэты трафэй бязь ценю ўсьмешкі на вуснах. Якія выйгралі гэта трафэй футбалісты ня ездзяць па горадзе на аўтобусе, акружаны фанатамі, і цяпер галоўная каштоўнасьць турніру складаецца ў прэзэнтацыі пачаткоўцаў.
Сродкі, заробленыя ад правядзеньні Супэркубка, ангельская фэдэрацыя футболу траціць на дабрачыннасьць.
Упершыню турнір быў праведзены ў 1908 годзе, замяніўшы падобны лёнданскі турнір. Апошні розыгрыш адбыўся 5 жніўня 2007 году: «Манчэстэр Юнайтэд» выйграў у «Чэлсі» зь лікам 3:0 (па пэнальці).
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Турнір не праводзіўся ў гады Першай і Другой сусьветных войн.
Рэкорды [рэдагаваць]
- З футбалістаў часьцей за ўсіх (6 разоў) заваёўвалі трафэй Рэй Клэмэнс і Раян Гігз.
- Самым галявым быў матч 1911 году паміж «Манчэстэр Юнайтэд» і «Суіндан Таўн» (8:4).
- У 1967 годзе голам адзначыўся брамнік «Тотэнгэму» Пэт Джэнінгс.
- Існуюць 2 каманды, якія ня выйгралі чэмпіянат і Кубак Ангельшчыны, але сталі пераможцамі Супэркубка — гэта «Лэстэр Сіці» і «Брайтан і Хоўв Альбіён».
Пераможцы [рэдагаваць]
Па колькасьці (толькі для клюбаў) [рэдагаваць]
| Каманда | Перамогі (у дужках падзеленыя) | Гады (* калі тытул быў прысвоены абодвум клюбам) |
|---|---|---|
| Манчэстэр Юнайтэд | 16 (4) | 1908, 1911, 1952, 1956, 1957, 1965*, 1967*, 1977*, 1983, 1990*, 1993, 1994, 1996, 1997, 2003, 2007, 2008 |
| Лівэрпул | 15 (5) | 1964*, 1965*, 1966, 1974, 1976, 1977*, 1979, 1980, 1982, 1986*, 1988, 1989, 1990*, 2001, 2006 |
| Арсэнал | 12 (1) | 1930, 1931, 1933, 1934, 1938, 1948, 1953, 1991*, 1998, 1999, 2002, 2004 |
| Эвэртан | 9 (1) | 1928, 1932, 1963, 1970, 1984, 1985, 1986*, 1987, 1995 |
| Тотэнгэм Готспур | 7 (3) | 1921, 1951, 1961, 1962, 1967*, 1981*, 1991* |
| Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз | 4 (3) | 1949*, 1954*, 1959, 1960* |
| Чэлсі | 3 | 1955, 2000, 2005 |
| Манчэстэр Сіці | 3 | 1937, 1968, 1972 |
| Лідс Юнайтэд | 2 | 1969, 1992 |
| Бэрнлі | 2 (1) | 1960*, 1973 |
| Портсмут | 2 (1) | 1939, 1949* |
| Ўэст Бромўіч Альбіён | 2 (1) | 1920, 1954* |
| Блэкбэрн Ровэрз | 1 | 1912 |
| Болтан Ўандэрэрз | 1 | 1958 |
| Брайтан і Хоўв Альбіён | 1 | 1910 |
| Кардыф Сіці | 1 | 1927 |
| Дэрбі Каўнці | 1 | 1975 |
| Хадэрсфілд Таўн | 1 | 1922 |
| Лэстэр Сіці | 1 | 1971 |
| Ньюкасл Юнайтэд | 1 | 1909 |
| Нотынггэм Форэст | 1 | 1978 |
| Шэфілд Юнайтэд | 1 | 1935 |
| Сандэрлэнд | 1 | 1936 |
| Астан Віла | 1 (1) | 1981* |
| Ўэст Гэм Юнайтэд | 1 (1) | 1964* |