Сурынам
| Сурынам Republiek van Suriname |
|||
|
|||
| Нацыянальны дэвіз: Justitia — Pietas — Fides («Справядлівасьць — абавязак — адданасьць») | |||
| Дзяржаўны гімн «God zij met ons Suriname» |
|||
| Афіцыйная мова | нідэрляндзкая | ||
| Сталіца | Парамарыба | ||
| Найбуйнейшы горад | Парамарыба | ||
| Форма кіраваньня | рэспубліка Рональд Вэнэтыаан |
||
| Плошча • агульная • адсотак вады |
91-е месца ў сьвеце 163 821 км² 1,1 |
||
| Насельніцтва • агульнае (2005) • шчыльнасьць |
170-е месца ў сьвеце 470 784 2,7/км² |
||
| СУП • агульны (2007) • на душу насельніцтва |
160-е месца ў сьвеце $4,077 млрд $7762 |
||
| Валюта | Сурынамскі даляр (SRD) |
||
| Часавы пас • улетку |
UTC-3 (UTC-3) -3 (UTC-3) |
||
| Незалежнасьць ад Нідэрляндаў |
25 лістапада 1975 | ||
| Аўтамабільны знак | SME | ||
| Дамэн верхняга ўзроўню | .sr | ||
| Тэлефонны код | +597 | ||
Сурына́м (па-нідэрляндзку: Suriname) — краіна ў паўднёва-ўсходняй частцы Паўднёвай Амэрыкі, мае выхад да Атлянтычнага акіяна. Да 25 лістапада 1975 году была нідэрляндзкай калёніяй з назвай Галяндзкая Гвіяна.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Тэрыторыя сучаснага Сурынама была заселеная галяндцамі ўжо ў канцы XVI стагодзьдзя, што прывяло да некалькіх узброеных канфліктаў з ангельскімі і францускімі калянізатарамі. У 1667 годзе, пасьля мірнай дамовы Сурынам быў канчаткова прызнаны галяндзкай калёніяй. У 1954 годзе гэтая тэрыторыя атрымала статус паўнапраўнай часткі Нідэрляндаў, на правах аўтаноміі з уласнай адміністрацыяй. Незалежнасьць Сурынам атрымаў у 1975 годзе, але ўсе грамадзяне новай краіны захавалі нідэрляндзкае грамадзянства і ў наступныя гады трэць насельніцтва выехала ў Эўропу. У 1980 годзе да ўлады прыйшла вайсковая дыктатура пад кіраўніцтвам Дэсі Боўтэрсэ. Зьвяржэньне дыктатуры адбылася ў 1988 годзе.
[рэдагаваць] Палітыка
Сурынам — парлямэнцкая рэспубліка. Парлямэнт аднапалатны, складаецца з 51 дэпутата.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
Сурынам дзеліцца на 10 акругаў (distrikt):
- Бракапонда
- Камэвійнэ
- Кароніе
- Маровійнэ
- Нікерые
- Пара
- Парамарыба
- Сарамака
- Сыпалівіні
- Ваніка
[рэдагаваць] Геаграфія
Даўжыня мяжы краіны складае 1707 км, зь якой з Бразыліяй — 597 км, з Францускай Гвіянай — 510 км, з Гаянай — 600 км, марская мяжа — 386 км. Самай высокай кропкай Сурынама зьяўляецца гара Джуліяна Топ (1280 м). Асноўнымі рэкамі зьяўляюцца: Карантынэ, Мароні, Сурынам, Сарамака, Літані і Тапанахоні. Большая частка тэрыторыі краіны пакрытая трапічнымі лясамі.
[рэдагаваць] Эканоміка
Сурынам зьяўляецца самым значным у сьвеце вытворцам баксытаў. Адначасова здабываецца невялікая колькасьць золата, нафты, нікелю, медзі, плятыны і жалезнай руды. Прамысловасьць канцэнтруецца вакол пераапрацоўкі здабываючай галіны. Баксыты, алюміній і каалін складаюць 70% экспартнага прыбытку краіны.
Сельская гаспадарка прадстаўленая вытворчасьцю цукру, тытуню, цытрусаў, бананаў, рыбнай лоўляй.
[рэдагаваць] Дэмаграфія
Этнічны склад насельніцтва выглядае наступным чынам: індусы — 37%, крэолы — 31%, яванцы — 15%, мурыны — 10%, індзейцы — 2%, кітайцы — 2%, астатнія — 3%.
Асноўнай рэлігіяй краіны зьяўляецца індуізм (27,4%), пратэстанты складаюць 25,2%, каталікі — 22,8%, мусульмане — 19,6%, мясцовыя веравызнаньні — 5%.
Афіцыйнай мовай зьяўляецца нідэрляндзкая, але часта ўжываецца і ангельская. Значная колькасьць навучальных установаў карыстаецца крэольскай мовай. Часта ўжываецца і сурынамі гіндустані (дыялект гіндзі) і яванская.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Сурынам — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Краіны Паўднёвай Амэрыкі | ||
|---|---|---|
| Залежныя тэрыторыі | ||