Сусьветная Арганізацыя Здароўя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Сусьве́тная арганіза́цыя здаро́ўя, САЗ (па-ангельску: World Health Organization, WHO) — адна з арганізацыяў, якая дзейнічае ў рамках ААН. Была ўтворана ў 1946 годзе, але пачала дзейнасьць у 1948 годзе. Штаб-кватэра САЗ знаходзіцца ў Жэнэве.
Мэта дзейнасьці САЗ — гэта павелічэньне супрацоўніцтва паміж краінамі ў сфэры аховы здароўя і барацьбы з эпідэміямі, а таксама ўсталяваньня нормаў склада лекаў і якасьці прадуктаў. Арганізацыя змагаецца таксама за ўсталяваньне мэдыцынскай бясьпекі для кожнага чалавека і зьмяншэньне сьмяротнасьці немаўлят.
Да асноўных посьпехаў дзейнасьці САЗ належаць: перамога над эпідэміямі малярыі, чумы, халеры, сухотаў праз масавыя вакцынацыі. САЗ таксама вальчыць са СНІДам.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Сусьветная Арганізацыя Здароўя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў