Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг ЮНЭСКО
Першы генэральны сакратар ЮНЭСКО Джуліян Гаксьлі

Сусьветная спадчына ЮНЭСКО (па-ангельску: World Heritage, па-француску: Patrimoine Mondial, па-гішпанску: Patrimonio Mundial) — выбітныя культурныя і прыродныя каштоўнасьці, якія складаюць здабытак усяго чалавецтва.

У 1972 ЮНЭСКО прыняла Канвэнцыю аб ахове сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны (уступіла ў моц у 1975). Ратыфікавалі канвэнцыю ў пачатку 1992 году 123 краіны-ўдзельніцы.

Статус аб’екта Сусьветнай спадчыны дае наступныя перавагі:

  • Дадатковыя гарантыі захаванасьці і цэласнасьці ўнікальных прыродных комплексаў.
  • Павышае прэстыж тэрыторыяў і ўстановаў, якія імі кіруюць.
  • Спрыяе папулярызацыі ўключаных у Сьпіс аб’ектаў і разьвіцьцю альтэрнатыўных відаў прыродакарыстаньня (у першую чаргу экалягічнага турызму).
  • Забясьпечвае прыярытэтнасьць у прыцягненьні фінансавых сродкаў для падтрымкі аб’ектаў сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны, у першую чаргу з Фонду сусьветнай спадчыны.
  • Спрыяе арганізацыі маніторынгу і кантролю за станам захаванасьці прыродных аб’ектаў.

Па стане на 2010 год у сьпісе Сусьветнай спадчыны 911 аб’ектаў у 151 краіне (704 — культурныя помнікі, 180 — прыродныя і 27 — аб’екты зьмяшанага тыпу).

Дзяржавы, на тэрыторыі якіх разьмешчаныя аб’екты Сусьветнай спадчыны, бяруць на сябе абавязкі па іх захаваньні.

Крытэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўная мэта сьпісу Сусьветнай спадчыны — зрабіць вядомымі і абараніць аб’екты, якія зьяўляюцца па-свойму ўнікальнымі. Для гэтага і з-за імкненьня да аб’ектыўнасьці былі складзеныя ацэнкавыя крытэрыі. Першапачаткова (з 1978 г.) існавалі толькі крытэрыі для аб’ектаў культурнай спадчыны — гэты сьпіс налічваў шэсьць пунктаў. Затым для ўзнаўленьня раўнавагі паміж рознымі кантынэнтамі зьявіліся прыродныя аб’екты і для іх сьпіс з чатырох пунктаў. І, нарэшце, у 2005 годзе ўсе гэтыя крытэрыі былі зьведзеныя разам, і зараз кожны аб’ект Сусьветнай спадчыны мае ў сваім апісаньні хоць бы адзін зь іх[1].

Культурныя крытэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • I. Аб’ект уяўляе сабой шэдэўр чалавечага мастацтва.
  • II. Аб’ект сьведчыць аб значным узаемаўплыве чалавечых каштоўнасьцяў у дадзены пэрыяд часу або ў вызначанай культурнай прасторы, у архітэктуры або ў тэхналёгіях, у манумэнтальным мастацтве, пры распляноўцы гарадоў ці стварэньні ляндшафтаў.
  • III. Аб’ект зьяўляецца ўнікальным або прынамсі выключным для культурнай традыцыі або цывілізацыі, якая існуе дагэтуль або ўжо зьнікла.
  • IV. Аб’ект зьяўляецца выдатным прыкладам канструкцыі, архітэктурнага або тэхналягічнага ансамблю або ляндшафту, якія ілюструюць значны пэрыяд чалавечай гісторыі.
  • V. Аб’ект зьяўляецца выдатным прыкладам чалавечага традыцыйнага будынку, з традыцыйным выкарыстаньнем зямлі або мора, зьяўляючыся ўзорам культуры (або культур) або чалавечага ўзаемадзеяньня з навакольным асяродзьдзем, асабліва калі яно становіцца ўразьлівым з-за моцнага ўплыву незваротных зьмен.
  • VI. Аб’ект наўпрост або рэчыўна зьвязаны з падзеямі або існымі традыцыямі, з ідэямі, вераваньнямі, з мастацкімі або літаратурнымі творамі і мае выключную сусьветную важнасьць (па меркаваньні камітэту ЮНЭСКО гэты крытэр пажадана выкарыстоўваць разам зь якім-небудзь яшчэ крытэрам або крытэрамі).

Прыродныя крытэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • VII. Аб’ект уяўляе зь сябе прыродны фэномэн або прастору выключнай прыроднай прыгажосьці і эстэтычнай важнасьці.
  • VIII. Аб’ект зьяўляецца выдатным прыкладам галоўных этапаў гісторыі зямлі, у тым ліку помнікам мінулага, сымбалем геалягічных працэсаў, якія адбываюцца ў разьвіцьці рэльефу або сымбалем геамарфічных або фізыяграфічных асаблівасьцяў.
  • IX. Аб’ект зьяўляецца выдатным узорам экалягічных або біялягічных працэсаў, якія праходзяць у эвалюцыі і развіцьці зямных, прэснаводных, берагавых і марскіх экасыстэмаў і расьлінных і жывёльных супольнасцяў.
  • X. Аб’ект уключае ў сябе найбольш важнае або значнае натуральнае асяродзьдзе пражываньня для захаваньня ў ёй біялягічнай разнастайнасьці, у тым ліку зьнікаючых відаў выключнай сусьветнай каштоўнасьці з пункту гледжаньня навукі і аховы.

Сьпісы Сусьветнай спадчыны па краінах і рэгіёнах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўстралія і Акіянія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амэрыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Азія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афрыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эўропа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сусьветная спадчына ЮНЭСКОсховішча мультымэдыйных матэрыялаў