Суфозія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Суфозія — вынас дробных мінэральных часьцінак пароды вадой, праходзячай празь яе вадой.[1] Працэс блізкі да карсту, аднак суфозія — працэс пераважна фізычны, таму далейшае разбурэньне часьцінак пароды не адбываецца.

Суфозія прыводзіць да прасяданьня вышэйлеглай тоўшчы і ўтварэньня западзінаў (суфазійных варонак, блюдцаў, западзін) дыямэтрам да 10 і нават 100 мэтраў, а таксама пячораў. Іншым вынікам працэсу можа быць зьмена гранулямэтрычнага складу пародаў (як схільных да фільтрацыі вадою, так і водатрывалых).

Найбольш пашырана суфозія ў вобласьці распаўсюджаньня лёсаў і лёсападобных суглінкаў (у Беларусі, напрыклад, гэта Аршана-Магілёўская раўніна, Горацка-Мсьціслаўская раўніна), пад схіламі далінаў рэк, часта па хадах рыючых жывёлаў. Адной зь неабходных умоваў суфозіі зьяўляецца наяўнасьць у пародзе як буйных часьцінак, утвараючых нерухомы каркас, так і дробных, якія якраз і вымываюцца. Вынас часьцінак пачынаецца толькі пры пэўных значэньнях напору вады, ніжэй за якія адбываецца толькі фільтрацыя.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Экалагічны слоўнік — Экологический словарь: Кніга для вучняў. Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00761-1