Суфікс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Су́фікс (па-лацінску: Suffixus «прымацаваны») у лінгвістыцы — посткаранёвая марфэма, якая служыць для ўтварэньня новых словаў або граматычных формаў. Далучаецца да кораня ці да іншага суфіксу. Значэньне слова пры наяўнасьці некалькіх суфіксаў выводзіцца з апошняга суфіксу. Пасьля суфіксаў могуць стаяць канчаткі і постфіксы. Суфіксамі закрываецца аснова слова.

Асаблівасьці суфіксаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Далучаюцца толькі да асновы слова.
  • Далучаюцца да асновы слова і пераводзяць вытворнае слова ў разрад іншай часьціны мовы, радзей пакідаюць у межах той жа часьціны мовы.
  • Для кожнай часьціны мовы характэрны корпус суфіксальных марфэмаў.

Віды суфіксаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле значэньня і функцый[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Словаўтваральныя (дэрывацыйныя).
  • Словазьменныя (рэляцыйныя).

Паводле паходжаньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Спрадвечнабеларускія.
  • Запазычаныя.

Паводле фанэмнага складу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Монафанэмныя (складаюцца з адной фанэмы).
  • Поліфанэмныя (складаюцца з 2 і болей фанэмаў).

Паводле фанэмнай структуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пачатковага гуку:

Паводле канцавога гуку:

  • Закрытыя (заканчваюцца на зычны гук).
  • Адкрытыя (заканчваюцца на галосны гук).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
  • Шакун Л. М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978.
  • Шуба П. П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987.