Сухумі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Суху́мі, Суху́м (па-расейску: Суху́ми, Суху́м; па-грузінску: სოხუმი; па-абхаску: Аҟҿа; па-грэцку: Dioskurias) — сталіца Абхазіі. Горад на ўзьбярэжжы Чорнага мора. Падчас Грузінска - Абхаскага канфлікту ў пачатку 1990-х быў дужа пашкоджаны. Насельніцтва — 43 700 чалавек (2003).
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Гісторыя гораду налічвае больш 2500 гадоў. Гэта адзін з найстаражытнейшых гарадоў сьвету. На месцы гораду да VI стагодзьдзі да н.э. была грэцкая калёнія Дыаскурыя (названая ў гонар братоў Дыаскураў), якая потым належала Пантыйскаму царству. Тапонім «Аку» сустракаецца ў грэцкім надпісе на залатых манэтах калхідзкай чаканкі (III—II стст. да н.э.) і супастаўляецца з абхаскай назвай горада — Акуа. Пазьней на гэтым месцы была пабудавана рымская крэпасьць Сэбастополіс. З 736 паселішча вядома пад назвай Цхум (ад абхаскай назвы «Гума») у складзе Абхаскага царства. У сярэднявечча — горад Цхумі у складзе Грузінскага царства, з другой паловы XVI стагодзьдзя — пад уладай туркаў: у 1724 пабудавана турэцкая крэпасьць Сухум-Кале на Чорным моры. Ад канца XVIII стагодзьдзя да 1808 і з 1864 — сталіца Абхазіі. У 1810 далучаны да Расеі, статус горада атрымаў у 1848. Пасьля скасаваньня Абхаскага княства ў 1864 — цэнтар Сухумскага вайсковага адзьдзела (вобласьці) у падпарадкаваньні Кутаіскага генэрал-губэрнатара, з 1866 — Сухумскай акругі Кутаіскай губэрні.
Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 году, горад і ўвогуле Абхазія, былі заглынуты ў хаос грамадзянскай вайны. Недаўгавечнае бальшавіцкае кіраваньне было спынена ў траўні 1918 і Сухум быў уключаны ў Дэмакратычную Рэспубліку Грузія як рэзыдэнцыя аўтаномнай Народнай Рады Абхазіі і штаб-кватэра Грузінскага генэрал-губэрнатара. Чырвоная Армія і мясцовыя рэвалюцыянэры адваявалі горад у грузінскіх войскаў 4 сакавіка 1921, і абвясьцілі Савецкую ўладу. Сухум быў сталіцай Абхаскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі злучанай з Грузінскай ССР ад 1921 да 1931, калі ён стаў сталіцай Абхаскай Аўтаномнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў рамках Грузінскай ССР. У 1989 Сухум меў 110,000 жыхароў і быў аднім з самых пасьпяховых гарадоў Грузіі. Тут знаходзіліся шматлікія курортныя лецішчы Савецкіх лідэраў.
У 1989 - 1993 Сухум быў цэнтрам Грузінска-Абхаскага канфлікту які зруйнаваў большую частку горада. Падчас Абхаскай аблогі Сухума (1992-1993), горад і яго навакольлі зьведалі амаль што штодзённыя паветраныя ўдары і артабстрэлы, са шматлікімі ахвярамі сярод цывільнага насельніцтва. 27 верасьня 1993 бітва за Сухум была скончана масавай кампаніяй па этнічнай чыстцы супраць грузінскага насельніцтва, якое складала бальшыню (Сухумская разня), у тым ліку былі забіты чальцы Абхаскага ўраду (Жыўлі Шартава, Рауль Эшба, і г.д.) і мэр Сухума Гурам Габіскірыя. Нягледзячы на тое, што горад быў часткова адноўлены, ён дагэтуль перажывае наступствы вайны, і не ўзнавіў сваю папярэднюю этнічную разнастайнасьць (да 1992 тут ужывалася 9 розных моў).
[рэдагаваць] Імя горада
У пэрыяд турэцкіх і арабскіх заваяваньняў (сярэднявечча), у сілу асаблівасьцяў фанэтыкі цюрскіх і арабскіх моў, не прымаючых наяўнасьці пасьлядоўных зычных (ЦХ), адсутнасьці гуку «Ц» і яго пераход у гук «С», імя горада паступова зьмяняецца — Цхум>Схум>Cухум (Cухум-кале («кале» — крэпасьць (цюрск.)).
Усталяваньне ўплыву ў рэгіёне Расейскай імпэрыі выклікала ўсталяваньне русыфікаваных назваў — Сухум, Батум. Абхаская назва горада «Акуа» выкарыстоўваецца пасьля прыходу Савецкай улады, і не пераходзіць абхаскага моўнага арэала.
Са жніўня 1936, пасьля ўключэньня Абхазіі ў склад Грузінскай ССР у 1931, насіў афіцыйную назву Сухумі. 4 сьнежня 1992 на сэсіі Вярхоўнай Рады Рэспублікі Абхазія была адноўлена назва горада Сухум.
[рэдагаваць] Гарады-пабрацімы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Сухумі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Фотаздымкі Сухума(рас.)
- ЖЖ аб Сухуме(рас.)
- Старажытныя манэты Дыаскурыі(анг.)

