Сучаснае пяціборства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крос на 3000 мэтраў — адна з дысцыплінаў пэнтатлёну

Суча́снае пяціборства, пэнтатлё́н (па-старажытнагрэцку: πέντα — пяць + па-старажытнагрэцку: αθλο — спаборніцтва) — від спорту з клясы спартыўных мнагаборстваў, у якім удзельнікі спаборнічаюць у пяці дысцыплінах: канкур, фэхтаваньне, стральба, бег, плаваньне. Падзяляецца на мужчынскае й жаночае пяціборства, таксама падзяляецца па ўзросьце. Сучасным называецца для адрозьненьня ад антычнага.