Суша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Рака
Суша
Выток каля в. Рагі
Вусьце Ольса
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 40 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,5 м³/с
Плошча басэйну 364 км²
Нахіл воднай паверхні 0,6 ‰

Суша — рака ў Клічаўскім і Кіраўскім раёнах Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Ольса (басэйн Дняпра). Даўжыня 40 км. Плошча вадазбору 364 км². Сярэдні рочны расход вады ў вусьці 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰.

Асноўны прыток — рака Перасопенка (праваруч).

Пачынаецца за 2 км на ўсход ад вёскі Рагі Клічаўскага раёну, вусьце за 0,7 км на поўдзень ад вёскі Ваевічы Клічаўскага раёну. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, на вялікім працягу празь лясныя масівы.

Даліна слабавыразная, у нізкай плыні зьліваецца з далінай Ольсы, шырыня ад 0,5 км да 1 км. Абалона перарывістая, чаргуецца па берагах, шырыня ад 0,1 — 0,2 км у высокай і сярэдняй плыні да 0,4 — 0,6 км ніжэй упадзеньня Перасопенкі. Рэчышча ад вытоку (шырыня 5 — 7 м), на працягу 7,5 км каналізаванае, ніжэй вольна мэандруе, моцназьвілістае. Берагі спадзістыя. Прымае сьцёк зь сеткі мэліярацыйных каналаў.

[рэдагаваць] Крыніцы

  • Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
Асабістыя прылады