Сфорцы
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Сфорцы | |
Герб роду Сфорцаў |
|
| Краіна паходжаньня | Італія |
|---|---|
| Тытул | герцагі Міляну |
| Першы з роду | Муцыё Атэндоля |
| Апошні з роду | Франчэска II (1535) |
| Адгалінаваньні ад роду |
Пазашлюбныя
|
Сфо́рцы — кіроўны род у рэнесансавай Італіі, герцагі мілянскія.
Зьмест |
Мінуўшчына [рэдагаваць]
Дынастыя была заснаваная Муцыё Атэндолям (1369—1424), празваным Сфорцам (ад італ. sforzare — уплываць, напружваць), кандацьера з Раманьі, які служыў Анжуйскім каралям Нэапалю. Ягоны сын Франчэска I Сфорца кіраваў Мілянам першую палову рэнэсансавай эры, пераняўшы тытул герцага Міляну ад згаслага роду Вісконці ў 1447 року.
Пад уладаю Сфорцаў места-дзяржава расквітнела і пашырыла свае ўладаньні.
Выбітныя прадстаўнікі [рэдагаваць]
| Імя | Партрэт | Дачыненьне да роду Сфорцаў |
|---|---|---|
| Муцыё Атэндоля | Заснавальнік роду | |
| Франчэска I Сфорца | Сын Муцыё, першы кіраўнік Міляну са Сфорцаў | |
| Б’янка Марыя Вісконці | Жонка Франчэска Сфорцы | |
| Галеаца Марыя Сфорца | Сын Франчэска Сфорцы і Б’янкі Марыі Вісконці, герцаг Міляну | |
| Джан Галеаца Сфорца | Сын Галеаца Марыі Сфорцы | |
| Бона Сфорца | Дачка Джана Галеаца Сфорцы, каралева польская і вялікая княгіня літоўская | |
| Б’янка Марыя Сфорца | Дачка Галеаца Марыі Сфорцы і імпэратарка Сьвятой Рымскай імпэрыі, жонка Максімільяна I |
|
| Ганна Сфорца | Дачка Галеаца Марыі Сфорцы, жонка Альфонсы I д’Эстэ | |
| Катарына Сфорца | Пазашлюбная дачка Галеаца Марыі Сфорцы | |
| Людавіка Сфорца | Сын Франчэска Сфорцы і Б’янкі Марыі Вісконці, герцаг Міляну | |
| Бэатрычэ д’Эстэ | Жонка Людавіка Сфорцы | |
| Максімільян Сфорца | Сын Людавіка Сфорцы, герцаг Міляну | |
| Франчэска II Сфорца | Сын Людавіка Сфорцы, герцаг Міляну | |
| Джаваньні Паоля I Сфорца | Пазашлюбны сын Людавіка Сфорцы, першы маркіз Караваджа |
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Сфорцы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў