Сфрагістыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Сфрагістыка ці сыгіляграфія — вывучэньне пячатак, штампаў і іх адбіткаў. Мае непасрэднае дачыненьне да геральдыкі і нумізматыкі. Зь першай зьвязаная гэрбамі, якія выкарыстоўвала шляхта на сваіх пячатках, як напрыклад Галіцыны — Пагоню. З нумізматыкай — бо шмат калі на манэтах выбівалі эмблему зь пячаткі караля ці князя.

Пачатак яе паклаў Міхал Гейнэкцый у 1709 годзе. Яго наступнікамі былі Ёган Гэйменн, які даў ёй грэцкую назву, Гэркен, Гаттэрэр, Ледэббур і іншыя.

Найлепшыя працы па сфрагістыцы належаць Зэйлеру, аўтару «Abriss der Sphragistik» (Вена, 1884) і «Geschichte der Siegel» (1894).