Сывас
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Сывас (састар.: Сэбастыя, Сэвастыя Кападакійская; па-турэцку: Sivas, па-лацінску: Sebastia, Sebastea, Sebasteia, па-грэцку: Σεβάστεια) — горад у Турцыі, цэнтар правінцыі Сывас у цэнтральнай Анатоліі. Насельніцтва 297 тыс. чал. (2007).
Заснаваны ў 1 стагодзьдзі да н.э., быў рымскім фарпостам у гэтым рэгіёне. Доўгі час належаў Бізантыі. Пасьля Бітвы пры Манцыкерце ў 1071 адышоў сэльджукам. З 1408 належаў асманскім туркам.
У 1919 у горадзе пад кіраўніцтвам Мустафы Кемаля адбыўся кангрэс анаталійскіх дэлегатаў, які стаў істотным пунктам ва ўтварэньні Турэцкай Рэспублікі.