Сыдні Полак
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Сыдні Полак | |
| Sydney Pollack | |
Сыдні Полак у 2006 |
|
| Імя пры нараджэньні: | Сыдні Ірвін Полак |
| Дата нараджэньня: | 1 ліпеня 1934 |
| Месца нараджэньня: | |
| Дата сьмерці: | 26 траўня 2008 |
| Месца сьмерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Прафэсія: | рэжысэр, актор, прадусар |
| Кар'ера: | 1965—2008 |
| IMDb: | ID 0001628 |
Сы́дні По́лак (па-ангельску: Sydney Pollack; 1 ліпеня 1934, Лафает — 26 траўня 2008 , Лос-Анджэлес) — амэрыканскі кінарэжысэр, актор і прадусар.
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і габрэйскіх эмігрантаў з Расеі. У 1950-х гадах вучыўся ў тэатральнай школе «Neighborhood Playhouse School of the Theater» у Сэнфарда Мэйснэра. Пасьля службы ў войску (1957—1958 гады) гуляў у спэктаклях на Брадвэі, у тэлеп'есах, выкладаў акторскае майстэрства. Быў пастаноўшчыкам тэлеп'есаў і тэлесэрыялаў. Першай рэжысэрскай працай быў фільм «Тонкая нітка» (1965).
Шырокую вядомасьць як рэжысэр атрымаў дзякуючы экранізацыі рамана Х. Маккоя «Загнаных канёў прыстрэльваюць, ці не праўда?» аб танцавальным маратоне часоў «Вялікай Дэпрэсіі» ЗША у 1930-я гады. У фільме згулялі Джэйн Фонду і Гіг Янг, які атрымаў прэмію «Оскар» у намінацыі «Лепшы актор другога пляну».
У 1973 годзе зьняў драму «Такімі мы былі», дзе гулялі Барбара Стрэйзанд і Робэрт Рэдфард. Іншыя вядомыя працы ў 1970-х гадох — фільм «Якудза» і палітычны трылер «Тры дня Кондара». Атрымаў «Оскар» за драму «З Афрыкі» (1985) і намінацыю за камэдыю «Тутсі» (1982).
У 1993 годзе зьняў трылер «Фірма» (Том Круз) па рамане Джона Грышэма. Фільм «Сабрына» (Харысан Форд) раскрытыкаваўся і праваліўся ў пракаце. У 1990-х гадах заняўся прадусаваньнем. Здымаўся ў фільмах — «Мужыкі і жонкі» Вуды Алена, «З шырока зачыненымі вачыма» Стэнлі Кубрыка.
Сыдні Полак сышоў з жыцьця 26 траўня 2008 года ва ўзросьце 73 гады ў Лос-Анджэлесе. СМІ паведамляюць, што Полак пакутаваў анкалягічным захворваньнем.[1].
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Памёр Сідні Полак // Радыё Свабода, 27 траўня 2008
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Сыдні Полак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў