Сыкст II (папа рымскі)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Сыкст II (па-лацінску: Xistus II) (? — 6 жніўня 258) — біскуп Рыма з 30 жніўня 257 па 6 жніўня 258. Па легендзе, быў грэкам з Афін і ў яго было 6 пальцаў, перад выбраньнем жыў у Гішпаніі. Стаўшы папам, аднавіў зносіны з Карфагенскі царквой. Пакараны пры імпэратары Валяр'яне праз адсячэньне галавы. Шануецца як каталікамі, так і праваслаўнымі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Сыкст II (папа рымскі) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў