Сыктыўкар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сыктыўкар
рас. Сыктывкар, комі-зыр. Сыктывкар
Эжвінскі раён
Эжвінскі раён
Coat of Arms of Syktyvkar (Komi) (2005).png Flag of Syktyvkar (Komia).png
Герб Сыктыўкару Сьцяг Сыктыўкару
Першыя згадкі: 1586
Былыя назвы: Вусьць-Сысольск (да 1930)
Рэспубліка: Комі
Меская акруга: Сыктыўкарская
Плошча: 152 км²
Вышыня: 172 м н. у. м.
Насельніцтва
• этнічны склад:
235 006[1] (2010)
расейцы — 58,4%, комі-зыране — 30,6%, іншыя — 5,3%
Тэлефонны код: +7 8212
Паштовы індэкс: 167000, 167002, 167004, 167005, 167009, 167011, 167014, 167018, 167023, 167026, 167031
Аўтамабільны код: 11, 111
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Сыктыўка́р (рас. Сыктывкар, комі-зыр. Сыктывкар), да 1930 году — Вусьць-Сысольск (рас. Усть-Сысольск) — горад у Расейскай Фэдэрацыі, сталіца рэспублікі Комі і буйнейшы горад рэспублікі. Уваходзіць у склад мескае акругі Сыктыўкар. Разьмешчаны на абодвух берагох ракі Сысала́. З комі мовы назва Сыктывкар літаральна перакладаецца як Сысольск або горад на рацэ Сысала. Паводле перапісу насельніцтва 2010 году налічвае 235 006 жыхароў, меская акруга — 251 599 жыхароў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя гораду пачынаецца з 1586 году, калі на гэтую дату прыпадаюць першыя зьвесткі аб існаваньні пагосту Вусьць-Сысала, які атрымаў сваю назву дзякуючы месцу ўпадзеньня Сысалы ў Вычагду (для расейскіх гарадоў увогуле характэрнае даданьне лексэмы Усть да назвы паселішчаў, якія знаходзяцца ў вусьці якой-небудзь ракі).

У 1780 годзе расейская імпэратрыца Кацярына II сваім указам надала паселішчу мескі статус і перайменавала мястэчка ў Вусьць-Сысольск. На гэты час прыпадае ўзьнікненьне сучаснае назвы места: навакольнае комімоўнае насельніцтва ў сваім бытавым ужытку перакладала назву места літаральна па каранёх. Назва ракі Сысалы на комі-зыранскай — Сыктыв, расейская лексэма Устьдін (напрыклад, Вусьць-Цыльма = Чилимдін, Вусьць-Кулом = Кулöмдін). Такім чынам узьнікла комі-зыранская назва Сыктыўдзін. У 1930 годзе ў гонар 150-годзьдзя гораду горад атрымаў назву Сыктыўкар, што з комі-зыранскай перакладаецца як «горад Сысалы», «горад на Сысале» (Сыктыв — Сысала, кар — горад[2]).

З 1780 году тагачаснае сяло Вусьць-Сысольск ўваходзіла ў Вусьць-Сысольскі павет Валагодзкага намесьніцтва, у сувязі з гэтым сяло было пераўтворана ў паветавы цэнтар і стала горадам. 13 кастрычніка (паводле Грэгарыянскага календару) гэтага ж году быў зацьверджаны герб мястэчка, 27 студзеня (паводле Грэгарыянскага календару) — плян гораду. Згодна зь ім, мястэчка пашырылася за кошт навакольных паселішчаў.

З 1921 году Вусьць-Сысольск — сталіца Аўтаномнае вобласьці Комі (Зыранаў), з 1936 (ужо пад назвай Сыктыўкар) — Комі АССР. З 1992 году — сталіца рэспублікі Комі.

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сыктыўкар зьяўляецца культурным і адміністратыўным цэнтрам рэспублікі Комі. У горадзе знаходзяцца ўсе ўстановы, што адказваюць за муніцыпальнае кіраваньне і палітычна-грамадзкае жыцьцё гораду і рэспублікі. У горадзе знаходзяцца Сыктыўкарскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Комі дзяржаўны пэдаґаґічны ўнівэрсытэт, філіі некаторых ўнівэрсытэтаў Санкт-Пецярбурґу.

Горад зьяўляецца эканамічным і прамысловым цэнтрам рэспублікі. У прыватнасьці, у ім знаходзіцца 40 буйных прамысловых прадпрыемстваў. Сыктыўкарская прамысловасьць прадстаўленая 10 сфэрамі вытворчасьці.

Гарадзкі транспарт гораду прадстаўлены аўтобусамі і прыватнымі перавозчыкамі. Паводле ґенэральнага пляну разьвіцьця гораду, у будучыні плянуецца адкрыцьцё тралейбусных лініяў, сыстэмы рэйкавых аўтобусаў, у мястэчку Сакалоўка будуецца новы аэрапорт.

Сыктыўкар — тупіковы пункт на чыгуначнай лініі Мікунь — Сыктыўкар. Паўночней за Мікунь чыгуначныя лініі цягнуцца да мяжы Комі з Архангельскай вобласьцю. Паводле праекту «Белкомур» плянуецца[3] будаўніцтва чыгуначнае лініі АрхангельскКіраў: канчатак лініі Мікунь — пасёлак Благоева (які зьяўляецца працягам лініі Сыктыўкар — Мікунь) плянуецца злучыць чыгуначным трактам з Архангельскам, у сваю чаргу ад Сыктыўкара плянуецца працяг чыгуначных шляхоў да Кіраву праз Комі-Пярмяцкую акругу і яе сталіцу Кудымкар. Такім чынам, чыгуначная лінія будзе працягнутая з абодвух бакоў.

Зараз чыгуначная сыстэма Сыктыўкару прадстаўляе зь сябе чыгуначны вакзал «Сыктыўкар», чыгуначную станцыю «Кайты», прамысловы чыгуначны вузел «Чоўю» і пасажырскую плятформу «Эжва».

Сыктыўкар зьяўляецца канцом фэдэральнае аўтамаґістралі Р-176 «Вятка». Маецца аўтавакзал, рэйсы зь якога ажыцьцяўляюцца ўва ўсе навакольныя населенныя пункты, а таксама ў Кіраў, Марый-Эл, Татарстан і г.д.

Адміністратыўнае дзяленьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сыктыўкар у сваёй структуры мае толькі адзін раён — Эжвінскі (знаходзіцца ў 14 кілямэтрах ад асноўнае часткі гораду). Таксама горад мае 6 раёнаў, якія ня маюць якога-небудзь афіцыйнага статусу: Цэнтральны, Кастрычніцкі, Арбіта, Паўднёва-Заходні, Даўпон, Лесазавод. У межы мескае акругі ўваходзяць пасёлкі Верхні і Ніжні Чоў, Чоўю, Ценцюкова, Будаўнік, Парыж, Чырвоная Гара, Зарэчча, Чыт, Качпон, Кіруль, Дырнос, Кайты.

Сувязь і тэлебачаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У горадзе можна скарыстацца паслугамі расейскіх апэратараў мабільнае сувязі МТС, Tele2, МегаФон і БиЛайн. Паслугі фіксаванае тэлефоннае сувязі прадастаўляе ААТ «Ростелеком».

Жыхары Сыктыўкару маюць доступ да наступных тэлевізійных каналаў: Першы канал, НТВ, «Россия-1», Euronews, Пяты канал, ТНТ, СТС, «Рен ТВ», Disney, «Россия-2»

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]