Сыкхізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Кганда — найболей значны сымбаль сыкхізма

Сыкхізм (ад панджабі: ਸਿੱਖੀ, «прыхільнік, вучань») — рэлігія, заснаваная ў Пэнджабе, у паўночна-заходняй частцы Індыйскага субкантынэнта гуру (духоўным настаўнікам) Нанакам, які жыў з 1469 па 1539 гады. Галоўным сьвяты пісаньнем сыкхаў зьяўляецца Гуру Грантг Сагіб.

Сыкхізм аб’ядноўвае ідэі індуізму й ісламу. Гэтай рэлігіяй успрымаюцца індуісцкія канцэпцыі кармы й перараджэньня, але адпрэчваецца каставая сыстэма. Сыкхі вераць, што Бог зьяўляецца адзінай рэальнасьцю й духоўнае вызваленьне можа дасягацца шляхам здаволеньня яго праз сардэчны сьпеў, паўтор сьвятога імені, мэдытацыю й служэньне. Цэнтральнай зьяўляецца канцэпцыя Халса, абранай расы сьвятых воінаў, як і гэтак званае пяць «К»: канга (грэбень), какч (кароткія шырокія штаны), кірпань (меч), кара (сталёвы бранзалет), кес (неабрэзаныя валасы й барада).

На сёньня сыкхізм налічвае каля 30 млн. пасьлядоўнікаў[1], зь якіх 83% пражывае ў Індыі, 76% індыйскіх сыкхаў жывуць у Пэнджабе, таксама вернікі пражываюць у Пакістане[2]. Колькасьць вернікаў штогод павялічваецца[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Religions by adherents». Adherents.com
  2. ^ Axel, Brian Keith (2001). The Nation's Tortured Body: Violence, Representation, and the Formation. Duke University Press. p. 88. ISBN 978-0-8223-2615-1.
  3. ^ «The List: The World's -Growing Religions». Foreign Policy.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сыкхізмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў