Сылеская мова
| Сылеская Ślůnsko godka |
|
| Ужываецца ў | |
|---|---|
| Рэгіён | Сылезія |
| Колькасьць карыстальнікаў | каля 1 250 000 |
| Клясыфікацыя | Індаэўрапейская Сылеская мова |
| Афіцыйны статус | |
| Афіцыйная мова ў | - |
| Рэгулюецца | - |
| Код мовы | |
| ISO 639-1 | - |
| ISO 639-2(B) | sli |
| ISO 639-2(T) | sli |
| SIL | szl |
Сылеская мова (па-сылеску: Ślůnsko godka, па-польску: Język śląski або па-польску: Dialekt śląski) разглядаецца як дыялект польскай мовы альбо як асобная заходне-славянская мова, блізкая да чэскай і польскай моваў. Як можна даведацца з каталёгу Ethnologue, гэта верхне-сылескі дыялект польскай мовы, на якім размаўляюць польскія сылезцы з Верхняй Сылезіі.
Зьмест |
[рэдагаваць] Распаўсюджаньне
Большасьць карыстальнікаў гэтай мовы насяляюць Верхнюю Сылезію, падзеленую на дзьве часткі - паўднёва-заходнюю частку Польшчы і паўночна-ўсходнюю частку Чэхіі. У цяперашні час па-сылеску размаўляюць на тэрыторыі паміж гістарычнай мяжою Сылезіі на ўсходзе і лініяй, праведзенай праз Сыцаў і Пруднік на захадзе, а таксама і ў іншых месцах.
Па выніках апошняга перапісу насельніцтва, праведзенага ў Польшчы (2002), прыблізна 56 700 чалавек назвалі сылескую мову роднай [1], а таксама прыблізна 173000 чалавек назваліся сылезцамі па нацыянальнасьці [2]. Наогул, агульная колькасьць носьбітаў гэтай мовы (большасьць з каторых не вызнае яе за асобную мову) перавышае мільён чалавек. Таксама налічваецца каля 100000 сылескамоўных (цешынска-сылескамоўных), якія жывуць у Чэхіі; Цешынска-сылескі дыялект шырока распаўсюджаны і на тэрыторыі Польшчы, у Цешынскай Сылезіі. 10878 чалавек з Чэхіі лічаць сябе сылезцамі па нацыянальнасьці. Акрамя Польшчы і Чэхіі, на сылескай мове размаўляюць і ў іншых частках сьвету.
[рэдагаваць] Дыялект альбо мова?
Пункты гледжаньня на гэтае пытаньне ў розных дасьледчыкаў кардынальна розьняцца. Гэтае пытаньне стаіць і перад шэраговымі карыстальнікамі мовы, бо частка яе носьбітаў не прызнае яе за мову, а лічыць дыялектам польскай мовы, але частка носьбітаў вызнаюць сябе сылезцамі і лічаць сылескую мову адрознай ад польскай.
Калі клясыфікаваць яе як дыялект, то гэта самы самастойны з усіх польскіх дыялектаў. Калі лічыць яе асобнай мовай, то трэба прызнаць яе блізкую сувязь з польскай і чэскай мовамі, зь вялікім уплывам нямецкай мовы.
[рэдагаваць] Прыклад тэксту
Вось прыклад вершаванкі на сылескай мове:
Pjerůn
Jasny pjerůn ščilou z ńeba
Zaroz śe přežegnać čeba.
Пераклад на беларускую мову:
Пярун
Яркі пярун стрэльнуў зь неба -
Зараз жа перажагнуцца трэба.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Slonsko Lauba (сыл.)
| Вікіпэдыя мае вэрсію на сылескай мове |
| Славянскія мовы | |
|---|---|
| Усходнеславянскія | |
| Заходнеславянскія |
чэская · сылеская · кашубская · лужыцкія мовы (верхнелужыцкая, ніжнелужыцкая) · палабская† · польская · славацкая
|
| Паўднёваславянскія | |
| Іншыя | |
| †мёртвая мова | |