Сылескі этналект

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сылескі этналект
Ślůnsko godka
Ужываецца ў Сьцяг Польшчы Польшча
Сьцяг Чэхіі Чэхія
Сьцяг Нямеччыны Нямеччына
Сьцяг ЗША ЗША
Рэгіён Сылезія
Колькасьць карыстальнікаў каля 1 250 000
Клясыфікацыя

Індаэўрапейская
 Славянская
  Заходнеславянская

    Сылескі этналект
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў -
Рэгулюецца -
Код мовы
ISO 639-1 -
ISO 639-2(B) sli
ISO 639-2(T) sli
SIL szl

Сылескі этналект (па-сылеску: Ślůnsko godka, па-польску: Etnolekt śląski) разглядаецца як дыялект польскай мовы альбо як асобная заходне-славянская мова, блізкая да польскай і, у меншай ступені, чэскай моваў. Паводле інфармацыі каталёгу Ethnologue, сылеская ёсьць верхне-сылескім дыялектам польскай мовы, на якім размаўляюць польскія сылезцы зь Верхняй Сылезіі.

Распаўсюджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большасьць карыстальнікаў гэтага этналекту насяляюць Верхнюю Сылезію, падзеленую на дзьве часткі - паўднёва-заходнюю частку Польшчы і паўночна-ўсходнюю частку Чэхіі. У цяперашні час па-сылеску размаўляюць на тэрыторыі паміж гістарычнай мяжою Сылезіі на ўсходзе і лініяй, праведзенай праз Сыцаў і Пруднік на захадзе, а таксама і ў іншых месцах.

Па выніках апошняга перапісу насельніцтва, праведзенага ў Польшчы (2011), прыблізна 509 000[1] чалавек назвалі сылескую мову роднай, а таксама прыблізна 173000 чалавек назваліся сылезцамі паводле нацыянальнасьці[2]. Наогул, агульная колькасьць носьбітаў гэтага этналекту (большасьць зь якіх не вызнае яго за асобную мову) перавышае мільён чалавек. Таксама налічваецца каля 100000 сылескамоўных (цешынска-сылескамоўных), якія жывуць у Чэхіі; цешынска-сылескі дыялект шырока распаўсюджаны і на тэрыторыі Польшчы, у Цешынскай Сылезіі. 10878 грамадзянаў Чэхіі лічаць сябе сылезцамі па нацыянальнасьці. Акрамя Польшчы і Чэхіі, на сылескім этналекце размаўляюць і ў іншых частках сьвету.

Лінгвістычны статус[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пункты гледжаньня на пытаньне самастойнасьці гэтага ідыёму ў розных дасьледчыкаў кардынальна розьняцца. Гэтае пытаньне стаіць і перад шэраговымі карыстальнікамі этналекту, бо частка яго носьбітаў не прызнае яго за мову, а лічыць дыялектам польскай мовы, але частка носьбітаў вызнаюць сябе сылезцамі і прызнаюць існаваньне «сылескай мовы», адрознай ад польскай.

Калі лічыць сылескі энталект асобнай мовай, то трэба прызнаць яго блізкую сувязь з польскай мовай і, у меншай ступені, чэскай, з уплывам нямецкай мовы.

Прыклад тэксту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыклад вершаванкі на сылескім этналекце:

Pjerůn

Jasny pjerůn ščilou z ńeba

Zaroz śe přežegnać čeba.

Пераклад на беларускую мову:

Пярун

Яркі пярун стрэльнуў зь неба -

Зараз жа перажагнуцца трэба.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]