Сымонэ Пэрота
| Сымонэ Пэрота | ||
Simone Perrotta |
||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 17 верасьня 1977 Эштан-андэр-Лайн, Ангельшчына |
|
| Рост | 178 | |
| Вага | 72 | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Рома | |
| Нумар | 20 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1995—1998 1998—1999 1999—2001 2001—2004 2004— |
Рэджына Ювэнтус Бары К’ева Рома |
77 (1) 5 (0) 56 (1) 95 (6) 194 (32) |
| Нацыянальная зборная | ||
| 2002—2009 | Італія | 48 (2) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
||
Сымоне Пэрота (па-італьянску: Simone Perrotta; нарадзіўся 17 верасьня 1977 году ў горадзе Эштан-андэр-Лайн, Вялікі Манчэстэр, Ангельшчына) — італьянскі прафэсійны футбаліст, паўабаронца «Ромы» і нацыянальнай зборнай Італіі, чэмпіён сьвету 2006 году.
Біяграфія [рэдагаваць]
Сымоне Пэрота нарадзіўся ў Ангельшчыне і жыў тамака да 6 гадоў, калі яго бацькі, якія валодалі пабам у Эштане, вырашылі вярнуцца ў Італію ў 1982 годзе.
Пэрота — выхаванец футбольнай школы «Рэджыны», у 1995 годзе ён дэбютаваў у Сэрыі «B» у складзе гэтай каманды і неўзабаве стаў важным гульцом асноўнага складу. У 1998 годзе яго набыў турынскі «Ювэнтус», аднак у яго склад Пэроту не атрымалася прабіцца з-за вельмі сур’ёзнай канкурэнцыі з боку Антоніё Контэ, Зынэдзіна Зыдана і Дыдзье Дэшама — за «Ювэнтус» ён правёў усяго 5 матчаў. У 1999 годзе ён адправіўся ў арэнду ў «Бары», у якім на два сэзоны стаў лідэрам каманды. У пачатку сэзону 2001—2002 гадоў Пэрота папоўніў шэрагі «К’ева» з Вэроны. Да зьдзіўленьня шматлікіх гэтая каманда паказала вельмі добрыя вынікі і ўзімку гэтага сэзону была на 1-м месцы ў Сэрыі «A». Пэрота стаў лідэрам і гэтай каманды.
У 2004 годзе Пэротта перайшоў у «Рому» і стаў незаменным гульцом адной з наймацнейшых сярэдніх лініяў у чэмпіянаце: Пісара — Пэрота — Тоцьці — Дэ Росі — Мансіні. Гуляючы за «Рому», Пэрота дамогся сталага месца ў складзе зборнай Італіі. Нядаўна ён падпісаў новы кантракт з рымскім клюбам, па якім ён будзе выступаць за «Рому» да 2010 году.
Нацыянальная зборная [рэдагаваць]
Пэрота гуляў за зборную Італіі на моладзевым узроўні (да 21 году). У нацыянальнай зборнай ён дэбютаваў у 2002 годзе. Ён прымаў удзел у Эўра-2004, дзе забіў гол Баўгарыі. На пераможным для Італіі Чэмпіянаце сьвету 2006 году ў Нямеччыне Пэрота прыняў удзел ва ўсіх 7 матчах зборнай.
|
|
|---|
|
1 Лобанц · 3 Маркіньнёс · 4 Брэдлі · 5 Кастан · 7 Маркіньнё · 8 Лямэля · 9 Асвальда · 10 Тоцьці · 11 Тадэі · 15 П’яніч · 16 Дэ Росі · 17 Лёпэс · 22 Дэстра · 23 Пірыс · 24 Стэкеленбург · 26 Гаджы · 27 Дадо · 29 Бурдыса · 42 Бальцарэцьці · 46 Раманьнёльлі · 47 Лука · 48 Флярэнці · 55 Швядкаўскас · 77 Тахцыдыс · Трэнэр: Зэман |