Сымон Самуэль Сангушка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сымон Самуэль Сангушка
POL COA Pogoń Litewska Książęca.svg
Герб «Пагоня Літоўская»
Асабістыя зьвесткі
Памёр: лістапад 1638
Род: Сангушкі
Бацькі: Андрэй Сангушка
Соф'я з Сапегаў
Жонка: Ганна з Завішаў,
Алена з Гасеўскіх
Дзеці: ад 1-га шлюбу: Казімер, Геранім Уладзіслаў, Ян Уладзіслаў, Кацярына, Крыстына, Эўфрасіньня

Сымон Самуэль Сангушка (? — лістапад 1638) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян амсьціслаўскі (16201621) і віцебскі (16211626), ваявода віцебскі1626).

Валодаў Смалянамі, Абольцамі, Горвалем.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З ковельскай лініі княскага роду Сангушкаў гербу «Пагоня Літоўская», сын Андрэя і Соф’і з Сапегаў. Навучаўся ў Інгальштацкім унівэрсытэце.

Удзельнічаў у войнах супраць Швэцыі (16001629) і Маскоўскай дзяржавы (16091618). У 1620 атрымаў першы ўрад маршалка аршанскага. Уваходзіў у склад камісіі расьсьледаваньня забойства ў 1623 у Віцебску архіяпіскапа Язафата Кунцэвіча. Перайшоў з праваслаўя ў каталіцтва.

Збудаваў у мястэчку Смаляны замак Белы Ковель. Сабраў вялікую бібліятэку, склаў радавод Сангушкаў, выводзячы іх ад Любарта, займаўся маляваньнем і гравюрай. Аўтар друкаваных прамоваў[1].

Першы раз ажаніўся з Ганнай (? — 1619), дачкой Юрыя Завішы, другі — з Тэрэзай (? — 1635), дачкой Аляксандра Гасеўскага. У першым шлюбе нарадзіліся дзеці:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пазднякоў В. Сангушкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 540.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]