Сымэтрыя
Сымэтрыя (па-грэцку: συμμετρεῖν — для вымярэньня разам), як правіла, перадае два асноўных значэньні. Першы — недакладнае пачуцьцё гарманічнай або эстэтычнай прапарцыянальнасьці й збалянсаванасьці[1], якое адлюстроўвае прыгажосьць і дасканаласьць. Другім значэньнем зьяўляецца дакладная й выразная пэўная канцэпцыя балянсу або «ўзорнага самападабенства», якая можа быць прадэманстраваная або даказаная ў адпаведнасьці з правіламі фармальнай сыстэмы: па геамэтрыі, фізыцы альбо іншым чынам.
Не зважаючы на тое, што значэньні адрозныя ў некаторых кантэкстах, яны абодва зьвязаныя паміж сабой і абмяркоўваюцца паралельна.
«Дакладныя» паняткі сымэтрыі маюць розныя меры й вызначэньні. Напрыклад, сымэтрыя можа быць наступнай:
- у адносінах да цягу часу;
- як прасторавыя адносіны;
- праз геамэтрычныя пераўтварэньні, такія як маштабаваньне, адлюстраваньне й вярчэньне;
- з дапамогай іншых відаў функцыянальных пераўтварэньняў;
- як аспэкт абстрактных аб’ектаў, тэарэтычных мадэляў, мовы, музыкі й нават саміх ведаў[2].
Гэтыя паняткі сымэтрыі апісваюцца з чатырох пунктаў гледжаньня. Па-першае, сымэтрыя ў геамэтрыі зьяўляецца найбольш вядомым тыпам сымэтрыі для многіх людзей. Другім пунктам гледжаньня зьяўляецца больш агульнае значэньне сымэтрыі ў матэматыцы ў цэлым. Трэцяя пэрспэктыва апісвае сымэтрыю, як яна ставіцца да навуцы й тэхніцы. У гэтым кантэксьце сымэтрыі ляжаць у аснове адны з самых глыбокіх пазнаньняў у сучаснай фізыцы, у тым ліку аспэкты прасторы й часу. Нарэшце, чацьвёртая пэрспэктыва абмяркоўваецца ў гуманітарных навуках, пра ягонае багатае й разнастайнае выкарыстаньне ў гісторыі, архітэктуры, мастацтве й рэлігіі.
Процілеглы панятак да сымэтрыі — асымэтрыя.
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Penrose, Roger (2007). Fearful Symmetry. City: Princeton. ISBN 978-0-691-13482-6.
- ^ See e.g., Mainzer, Klaus (2005). Symmetry And Complexity: The Spirit and Beauty of Nonlinear Science. World Scientific. ISBN 981-256-192-7.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Сымэтрыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Calotta: A World of Symmetry
- Dutch: Symmetry Around a Point in the Plane
- Chapman: Aesthetics of Symmetry
- ISIS Symmetry
- International Symmetry Association – ISA
- Institute Symmetrion
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |