Сынагога ў Задзьвіньні (Віцебск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сынагога ў Задзьвіньні — колішняя сынагога, якая знаходзілася ў Задзьвінскім раёне Віцебску на вул. Вялікай-Ільлінскай (цяпер вул. Рэвалюцыйная).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сынагога была пабудавана незадоўга да пачатку Першай сусьветнай вайны (па некаторых зьвестках у 1872). Паводле гарадзкой легенды, сюды прыходзіў памаліцца бацька Марка Шагала. Пасьля кастрычніцкага перавароту сынагога была зачынена і ў яе будынку быў разьмешчаны аэраклюб, а пасьля 1945 году — прамысловыя склады. На сёньняшні дзень засталіся цэлымі толькі вонкавыя сьцены будынка, якія сталі поўнасьцю непрыдатнымі.