Сынагога (Бабруйск)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Сынагога ў Бабруйску - галоўная сынагога ў Бабруйску ў ХХ стагодзьдзі, на сёньняшні дзень адзіная, што дзейнічае.
Знаходзіцца на вуліцы Сацыялістычнай, 34 (на час заснаваньня - Мураўёўская, пазьней - Керанскага. Цэнтральная, Перамогі). Збудаваная ў 1901 як галоўная сынагога ў горадзе. У 1927 зачыненая савецкімі ўладамі. Тут месьціліся спартовая заля, крама. У 2005 аддадзеная юдэйскай суполцы гораду, ідзе рэстаўрацыя. Захаваліся элемэнты нутранага аздабленьня.

