Сынгапурскі даляр
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Сынгапурскі даляр | |
|---|---|
| Краіна: | Сынгапур |
| Падзел: | цэнт |
| Код ISO-4217: | SGD |
| Скарачэньне: | S$ |
| Абменны курс: (даляр ЗША 19.10.2007) |
1,4646 |
Сынгапу́рскі даля́р (па-кітайску: 新加坡元, па-тамільску: சிங்கப்பூர் வெள்ளி ,ISO 4217: SGD) — афіцыйная валюта Сынгапура з 7 красавіка 1967 году. Ён дзеліцца на 100 цэнтаў, мае скарачэньне S$.
[рэдагаваць] Гісторыя
Паміж 1845 і 1939 гадамі, у Сынгапуры выкарыстоўваўся Даляр Праліваў. Потым ён быў заменены на Малайскі даляр і, з 1953 году, далярам Малайі і Брытанскага Барнэа.
Сынгапур працягваў выкарыстоўваць агульную валюту да аб’яднаньня з Малайзіяй у 1963 годзе, але праз два гады пасьля атрыманьня незалежнасьці ў 1965 годзе, грашовы зьвяз паміж Малайзіяй, Сынгапурам і Брунэем быў разарваны. 7 красавіка 1967 году ў абарачэньне былі ўведзены першыя сынгапурскія манэты і банкноты. Тым не менш Сынгапурскі даляр быў прывязаны да Малайскага рынгіту да 1973 году, а узаемная прывязка да Брунэйскага даляра існуе і да нашых дзён.
У наш час кантролем за абарачэньнем сынгапурскага даляра займаецца Грашовае Агенцтва Сынгапура.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Сынгапурскі даляр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

