Сындром Фрэголі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вядомы комік Леапольда Фрэґолі, у гонар якога названы сындром

Трызьненьне станоўчага двайніка (сымптом станоўчага двайніка, трызьненьне Фрэґолі) — перакананасьць хворага ў тым, што навакольныя людзі насамрэч зьяўляюцца знаёмым яму чалавекам, які зьмяняе зьнешнасьць і грыміруецца. Часта трызьненьне носіць паранаідальны характар: хворы лічыць, што гэты чалавек яго перасьледуе.

Назва «трызьненьне Фрэґолі» паходзіць ад імі італьянскага актора Леапольда Фрэґолі, які славіцца сваім уменьнем зьмяняць зьнешнасьць па ходзе дзеяньня.

Упершыню апісаны ў 1927 у артыкуле П. Курбона й Дж. Фэйла фр. «Syndrome d’illusion de Frégoli et schizophrénie». 27-гадовая жанчына лічыла, што яе перасьледваюць два акторы з тэатра, дзе яна часта бывала, прымаючы выгляд людзей, якіх яна ведала або сустракала.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]