Сыстэма нябесных каардынат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Сыстэма нябесных каардынатсыстэма каардынат, якая выкарыстоўваецца ў астраноміі для вызначэньня месцазнаходжаньня астранамічных аб’ектаў на небе, або кропак на ўяўнай нябеснай сфэры. Каардынаты аб’ектаў вызначаюцца дзьвюмя велічынямі (або дугамі), што дае адназначнае месцазнаходжаньне аб’ектаў на нябеснай сфэры. Такім чынам, сыстэма нябесных каардынат зьяўляецца сфэрычнай сыстэмай каардынат, у якой трэцяя каардыната — адлегласьць — часьцей невядомая і ня грае істотнай ролі.

Адменай кожнай з сыстэмаў нябесных каардынат зьяўляецца выбар асноўнай, фундамэнтальнай, плоскасьці і пачаткам адліку. У залежнасьці ад пастаўленай задачы, можа быць зручнейшым выкарыстаньне пэўнай сыстэмы каардынат. Найбольш часта выкарыстоўваюцца гарызантальная і экватарыяльная сытэмы каардынат. Радзей — экліптычная, галяктычная і іншыя.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сыстэма нябесных каардынатсховішча мультымэдыйных матэрыялаў