Сьветлагорскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Сьветлагорскі раён
Краіна Беларусь
Статус раён
Уваходзіць у Гомельская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Сьветлагорск
Улучае г. Сьветлагорск,
г. п. Парычы,
р. п. Сасновы Бор,
6 сельсаветаў
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Старшыня райсавету дэпутатаў Галіна Філіповіч
Старшыня райвыканкаму Сяргей Максіменка
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 58,54%, расейская 39,04%
Размаўляюць дома: беларуская 22,95%, расейская 72,79%[1]
Насельніцтва (2009)
90 125 чал.[1] (4-е месца)
Шчыльнасьць 47,49 чал./км² (3-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 88,62%,
расейцы — 8,68%,
украінцы — 1,73%,
іншыя — 0,97%[1]
Канфэсійны склад хрысьціянеправаслаўныя, католікі, інш.
Плошча 1899,91[2] км² (11-е месца)
Месцазнаходжаньне Сьветлагорскага раёну
Сьветлагорскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+3
Тэлефонны код +375 2342
Паштовыя індэксы 247431—247436, 247439[3]
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Сьветлаго́рскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскай вобласьці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтаргорад Сьветлагорск.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмешчаны на поўначы вобласьці, на раўніне Гомельскае Палесьсе, паўночная частка — на Цэнтральна-Бярэзінскай раўніне. Клімат — умерана-кантынэнтальны. Працякае рака Бярэзіна з прытокамі. У раёне знаходзіцца Саснаваборскае вадасховішча.

Мяжуе з раёнамі: на поўначы — з Бабруйскім (Магілёўскай вобласьці), на ўсходзе — са Жлобінскім, на паўднёвым усходзе — з Рэчыцкім, на паўднёвым захадзе — з Калінкавіцкім, на захадзе — з Акцябарскім. У раёне — г. Сьветлагорск, гарадзкі пасёлак Парычы, рабочы пасёлак Сасновы Бор, 101 сельскі населены пункт; 6 сельскіх Саветаў: Асташкавіцкі, Баравікоўскі, Давыдаўскі, Краснаўскі, Мікалаеўскі, Чыркавіцкі[4].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле вопісу 1639 г. вядомы Парыцкі двортэрыторыя, якая ўключала ў сябе большую частку сучаснага Сьветлагорскага раёну, у тым ліку с. Шацілавічы (цяпер г. Сьветлагорск). Цэнтрам Парыцкага двара было с. Парычы (цяпер гарадзкі пасёлак). Парыцкі двор знаходзіўся ў складзе Бабруйскага староства, якое ўваходзіла ў Рэчыцкі павет Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (Рэч Паспалітая)[5].

У вопісу 1684 г. маецца Парыцкае войтаўства Бабруйскага староства[6].

Пасля 22 ліпеня 1793 г., у выніку ІІ-га падзелу Рэчы Паспалітай і ўключэньня Менскага ваяводзтва ў Расейскую Імпэрыю, утворана Парыцкая воласьць Бабруйскага ўезду Менскай губэрні17951796 гг. — Менскае наместніцтва).

З 25 сакавіка 1918 г. Парыцкая воласьць — у абвешчанай Беларускай Народнай Рэспубліцы; з 1 студзеня 1919 — у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, з 27 лютага 1919 — у Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, з 31 ліпеня 1920 — зноў у адноўленай БССР, якая ўваходзіла з 30 сьнежня 1922 да 26 сьнежня 1991 ў СССР, з 19 верасьня 1991Рэспубліка Беларусь.

У 1921 г. Мінская губэрня была скасавана, а яе паветы (у тым ліку Бабруйскі) сталі ўваходзіць непасрэдна ў БССР. 20 жніўня 1924 г. воласьці (у тым ліку Парыцкая) і паветы скасаваны.

17 ліпеня 1924 г. ўтвораны Парыцкі раён, які ўваходзіць у Бабруйскую акругу (існавала да 26 ліпеня 1930 году), а затым: з 20 лютага 1938 году — у Палескую, з 20 красавіка 1944 — у Бабруйскую, з 8 студзеня 1954 — у Гомельскую вобласьць.

9 чэрвеня 1960 г. цэнтар раёну перанесены ў г. п. Шацілкі. 29 ліпеня 1961 году г. п. Шацілкі пераўтвораны ў горад Сьветлагорск, а Парыцкі раён перайменаваны ў Сьветлагорскі[7].

Эканоміка, адукацыя, культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ппрадпрыемствы нафтаздабываючай, хімічнай, цэлюлозна-папяровай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці, цеплаэлектрацэнтраль і інш. Сельская гаспадарка сьпэцыялізуецца на жывёлагадоўлі, збожжавых, кармавых культурах і бульбе.

Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгунка ЖлобінКалінкавічы (вакзал у Сьветлагорску), аўтадарогі БабруйскМазыр, Жлобін — Сьветлагорск, Акцябрскі — Парычы — Рэчыца (аўтобусныя станцыі у Сьветлагорску і Парычах). Суднаходства па Бярэзіне; у Парычах — паромная пераправа.

Дзейнічаюць 38 дашкольных, 33 агульнаадукацыйныя, 5 пазашкольных устаноў, 2 міжшкольныя вучэбна-вытворчыя камбінаты (2007/08 н. г.); 2 прафэсійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы, індустрыяльны каледж. 5 дзіцячых мастацкіх школаў; 42 бібліятэкі; 46 цэнтраў, дамоў культуры і клюбаў; кіна-відэасэтка. Музэй, дом рамёстваў, карцінная галерея. 6 спартыўных школ, 3 стадыёна. У мэдыцынскім аб'яднаньні – болей за 40 установаў аховы здароўя. Санаторый «Сярэбраныя ключы» ля в. Чыркавічы.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёну — 1449,6 тыс. бел. руб. (студзень — травень 2011 г.)[8].

Выбітныя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Будрэвіч Г. Я., Паўлавец Р. Р. Светлагорскі раён / Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14. Мн., 2002. С. 254.
  • Волости и важнейшие селения Европейской России. Вып. V. Губернии Литовской и Белорусской областей. СПб., 1886.
  • Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга. Мн., 1995. (С. 313 – 316.)
  • Памяць. Светлагорск і Светлагорскі раён. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 2000.
  • Памяць: Светлагорск і Светлагорскі раён. У 2-х кн. Кн. 2. Мн. 2004.
  • Парыцкі раён / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. Мн., 1999. С. 423 – 424.
  • Путешествуйте по Белоруссии. Мн. 1980. (С. 160 – 162.)
  • Раманцоў, В. А. Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. Мн., 2011. ISBN 978-985-6906-52-0.
  • Светлагорскі раён / Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., 1985. С. 334 – 336.
  • Светлагорскі раён / Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. Мн., 2001. С. 258.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сьветлагорскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў