Сьвятая Фаўстына Кавальская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьвятая Сястра Фаўстына Кавальская

Алена Кавальская' (па-польску: Helena Kowalska) - нар. 25 жніўня 1905 ў Глагоўцу каля Лодзі у Польшчы - пам. 5 кастрычніка 1938 ў Кракаве). Вядомая як сьвятая "Сястра Марыя Фаўстына Кавальская", манахіня з Ордэну Сёстраў Маці Божай Міласэрнасьці ў Каталіцкай Царкве, перадусім як апостал культу Божай Міласэрнасьці.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьявілася на сьвет 25 жніўня 1905 году як трэцяе дзіця ў шматдзетнай сям’і Марыяны і Станіслава Кавальскіх, земляробаў з вёскі Глаговец. Постаць сьвятой Сястры Фаўстыны Кавальскай неразрыўна злучана з культам Божай Міласэрнасьці. Сам Бог абраў яе як свой інструмэнт для распаўсюду Яго шанаваньня. Зрабіў яе сваім голасам. Гэтай простай, але пакорнай манахіні, Бог даверыў місыю Міласэрнасьці. У дзяцінстве мусіла цяжка працаваць, у школе падставовай навучылася адзінае чытаць, пісаць і трохі лічыць. У шаснаццаць год пачынае працаваць у якасьці хатняй прыслугі.

На дваццатым годзе жыцьця пасьля шматлікіх цяжкасьцяў уступіла да Ордэну Сёстраў Маці Божай Міласэрнасьці і пражыла там трынаццаць год. Працавала на кухні, у садзе, пекарні і на фурце ў некалькіх дамах кангрэгацыі, найдаўжэй у Плоцку, Вільні і Кракаве. Мела досьвед моцных спакусаў супраць веры, пачуцьце суцэльнай адарванасьці ад Бога, а таксама хваробы і неразуменьне з боку асяродзьдзя. З яе дзёньніка даведваемся, што ў часе прыватнага аб’яўленьня ў Плоцку 22 сакавіка 1931 году атрымала ад Госпада Ісуса пажаданьне, каб пачала пашыраць культ Божай Міласэрнасьці, а таксама намалявала Ікону Ісуса Міласэрнага з узору, які бачыла. Прайшоўшы праз выпрабаваньні, 5 кастрычніка 1938 году на трыццаць трэцім годзе жыцьця адыходзіць да Госпада за вечнай узнагародай. Пахаваная ў Лагеўніках (частка Кракава) 7 кастрычніка 1938 году - ва ўрачыстасьць Маці Божай Ружанцовай (была гэта таксама першая пятніца месяца). Пры кляштары ў Лагеўніках, дзе знаходзіцца магіла сьвятой, існуе зараз Санктуарый Божай Міласэрнасьці.

Культ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

21 кастрычніка 1965 году распачаўся фармальны інфармацыйны працэс адносна жыцьця сястры Фаўстыны. Беатыфікаваная ў Рыме 18 красавіка 1993 году Сьвятым Айцом Янам Паўлам ІІ, і кананізаваная 30 красавіка 2000 году. Тады ж было ўсталявана літургічнае Сьвята Божай Міласэрнасьці.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • A. Sikorski, La Serva di Dio suor Faustina Kowalska (1905-1938). Itinerario spirituale ed esperienza mistica, Roma 1986 (mps Biblioteka Papieskiego Wydziału Teologicznego "Teresianum")